У ´Гіганце´ капаюць бульбу.

Разам з надзвычай адказнай кампаніяй па сяўбе азімых у СВК ´Гігант´ прыступілі да ўборкі бульбы. Пад культуру тут занята 400 гектараў.

- Пра ўраджайнасць пакуль гаварыць рана, - адзначыў галоўны аграном Уладзімір Аляксандравіч Залужны падчас нашага наведвання сельгаспрадпрыемства. - Для бульбы гэта быў не зусім лёгкі год: адразу засушлівае надвор´е, пасля пайшлі дажджы. Аднак відавочна, што будзе лепшая за мінулагоднюю.

У ´Гіганце´ капаюць бульбу.

Работа на бульбяным полі вялася размерана. Тры адзінкі тэхнікі - МТЗ 1221 у агрэгатах з нямецкімі бульбаўборачнымі камбайнамі Grimme перамяшчаліся па адведзеных ім бароздах нетаропка і важна. У складзе экіпажаў - загартаваныя ў гэтай справе механізатары Сяргей Яўгенавіч Камлёў з памочнікам Канстанцінам Уладзіміравічам Двараковым, Віктар Віктаравіч Балыка з Уладзімірам Паўлавічам Шэпялевічам, Іван Іванавіч Багданаў з памочнікам Максімам Уладзіміравічам Гракам. Да кожнага камбайна ў гаспадарцы прыстаўлена па адной-дзве адзінкі тэхнікі, якая перавозіць клубні на тэрыторыю бульбасховішча.

У ´Гіганце´ капаюць бульбу.

Аляксей Сысой

У ´Гіганце´ капаюць бульбу.

Віктар Балыка і Ўладзімір Шэпялевіч

У ´Гіганце´ капаюць бульбу.

Дзмітрый Шэпялевіч

У ´Гіганце´ капаюць бульбу.

Іван Багданаў і Максім Грак

У ´Гіганце´ капаюць бульбу.

Ірына Капусціна і Аляксандра Трэпак

Канстанцін Дваракоў

Сяргей Педан

Сяргей Камлёў

Нягледзячы на лагоднае, здавалася б, надвор´е, сёлетняе капанне лёгкім не назавеш. З-за доўгай адсутнасці дажджоў ад узрушанай камбайнам глебы падымаюцца вялізныя клубы пылу. І гэта пры тым, што працоўны дзень экіпажаў доўжыцца ад 7 раніцы да паловы на 20-ю.

- Тое, што вырасла, неабходна своечасова ўбраць, перабраць і пакласці на захаванне, - гаворыць галоўны аграном. - Для гэтага ў нас маецца ўсё неабходнае: працуюць тэхніка і людзі як на полі, так і ў бульбасховішчы. Апошняе разлічана на 20 тысяч тон клубняў, яшчэ адно - на 600 тон. Створаны ўсе ўмовы для таго, каб ураджай мог надзейна захоўвацца на працягу года і да часу рэалізацыі.

Зрэшты, пакупнікамі ´гігантаўскай´ бульбы з´яўляюцца не толькі суайчыннікі, але і спажыўцы замежжа - Сербіі, Украіны, Малдовы, Расіі. У залежнасці ад попыту рынку вызначаюцца ў гаспадарцы і з гатункамі. Сёлета пераважае (75%) галандскі сталовы гатунак ´Рэд Скарлет´, астатнія 25 працэнтаў - беларускія ´Брыз´ і ´Маніфест´.

Работа на сартаванні бульбы ішла гэтак жа зладжана. Як патлумачыў загадчык бульбасховішча Дзмітрый Аляксандравіч Шэпялевіч, клубні на лініі адсартоўваюцца адразу на тры фракцыі: буйную, насенную і дробную. Насенная змяшчаецца ў кантэйнеры, у якіх затым і перапраўляецца ў секцыі бульбасховішча. Буйная - у секцыі засыпаецца. Дробныя клубні змяшчаюцца ў кантэйнеры, пасля чаго ізноўку адсартоўваюцца - для продажу або на корм жывёле. Сучаснае бульбасховішча дазваляе, пры неабходнасці, бульбу ў секцыях прасушыць, што дазваляе ёй не згубіць якасных паказчыкаў.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by