Сяўба і ўборка ўраджаю ў раёне працягваюцца.

На гэтую пару, як паведамілі ў райсельгасхарчы, пасеяна 2050 гектараў азімай збажыны на зерне (пшаніцы і трыцікале) - прыкладна пятая частка ад запланаванага. Найбольш актыўнымі тэмпамі вядзецца сяўба ў СВК ´Гігант´, дзе пасеяна 500 з 1350 адведзеных гектараў, у філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´ - пасеяна 360 га пры плане 680. На трэцяй пазіцыі ААТ ´Неўскі-Агра´ (пасеяна 355 га пры плане 1650).

Працягваецца ўборка цукровых буракоў, вырошчваннем якіх традыцыйна займаюцца дзве раённыя сельгасарганізацыі - ААТ ´Неўскі-Агра´ і ´Міхалёўская Ніва´. У цэлым убрана каля 150 гектараў, або 22 працэнты плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 360 і 330 ц/га адпаведна. З 4655 тон накапаных караняплодаў 3824 тоны ўжо рэалізавана.

У радзе гаспадарак - ААТ ´Неўскі-Агра´, СВК ´Гігант´ і ТАА ´ВЕОМ´ пачалі капаць бульбу. Усяго ў раёне пад культуру занята 555 гектараў (400 - у ´Гіганце´). Па апошніх дадзеных, выкапана 30 з іх, сярэдняя ўраджайнасць па раёну складае 300 ц/га.

Тры гаспадаркі: філіял ´Харчавік-Агра´, філіял ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´, а таксама філіял ´Агракамбінат КХП´ ААТ ´Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў´ уключыліся ў нарыхтоўку кукурузнага сіласу. Ад раённай патрэбы ў 103 тысячы тон закладзена каля 5 тысяч.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by