Пасяджэнне Бабруйскага раённага каардынацыйнага Савета грамадскіх аб´яднанняў і палітычных партый прайшло ў панядзелак у райвыканкаме

Пасяджэнне Бабруйскага раённага каардынацыйнага Савета грамадскіх аб´яднанняў і палітычных партый прайшло ў панядзелак у райв...

На павестцы дня мерапрыемства значылася тры пытанні. У ліку асноўных - аб удзеле членаў грамадскіх аб´яднанняў і палітычных партый у правядзенні выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, аб сумеснай рабоце раённай арганізацыі грамадскага аб´яднання ´Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі´ і раённай арганізацыі грамадскага аб´яднання ´Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя´ па патрыятычным выхаванні дзяцей, падлеткаў і моладзі.

Робячы даклад па першым пытанні, начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вольга Худакова заакцэнтавала ўвагу на асноўных момантах выбарчай кампаніі. Нагадала прысутным аб праве грамадскіх аб´яднанняў накіроўваць назіральнікаў на пасяджэнні акруговай і ўчастковых выбарчых камісій, вылучаць сваіх прадстаўнікоў членамі ўчастковых камісій, аб праве палітычных партый - вылучаць кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Усе грамадскія аб´яднанні, палітычныя партыі, як было адзначана, маюць права падтрымліваць сваіх кандыдатаў падчас правядзення агітацыйнай работы.

- Хочацца спадзявацца, што нашыя грамадскія аб´яднанні і палітычная партыя праявяць сваю грамадзянскую пазіцыю - будуць актыўнымі на працягу ўсіх этапаў выбарчай кампаніі,- заўважыла старшыня каардынацыйнага Савета Таццяна Варанко.

Пасяджэнне Бабруйскага раённага каардынацыйнага Савета грамадскіх аб´яднанняў і палітычных партый прайшло ў панядзелак у райв... Пасяджэнне Бабруйскага раённага каардынацыйнага Савета грамадскіх аб´яднанняў і палітычных партый прайшло ў панядзелак у райв...

Што датычыцца работы па выхаванні патрыятызму ў дзяцей і моладзі, то, як адзначылі лідары раённых арганізацый грамадскіх аб´яднанняў ´БРСМ´ і ´БРПА´ Дзіяна Каштанава і Алеся Малюкова, работа ў дадзеным накірунку праводзіцца немалая. Гэта і шматлікія пазнаваўчыя і выхаваўчыя мерапрыемствы патрыятычнай тэматыкі: віктарыны, конкурсы, спаборніцтвы, экскурсіі, і акцыі (сёлета - у рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), і работа на працягу года па добраўпарадкаванні месцаў баявой і воінскай славы на тэрыторыі раёна. Агучыўшы задачы на перспектыву, моладзевыя лідары адзначылі, што іх арганізацыі адкрытыя да новых форм узаемадзеяння і ўдасканалення работы па прывіцці дзецям гордасці за краіну, у якой жывуць, любові да малой радзімы, жадання застацца на Бабруйшчыне і праслаўляць свой раён плённай працай і добрымі справамі.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by