У ´Міхалёўскай Ніве´ сеюць азімыя і ўбіраюць цукровыя буракі

Работы на гэтую пару вядуцца паблізу в. Дуброва. Сяўбой азімай пшаніцы займаецца Мікалай Іванавіч Канавалаў на трактары ´Атлес´ з АКПМ-6, насенне падвозіць Аляксандр Міхайлавіч Юшкевіч. Па стану на раніцу ўчарашняга дня культурай засеяна 120 гектараў. Усяго ж пад азімую збажыну тут запланавана заняць адну тысячу гектараў - па 400 га пасеяць азімых пшаніцы і трыцікале і 200 гектараў жыта.

У ´Міхалёўскай Ніве´ сеюць азімыя і ўбіраюць цукровыя буракі

Адначасова ў гаспадарцы вядзецца перадпасяўная апрацоўка глебы. Гэтым відам работ займаецца Сяргей Дзмітрыевіч Шынкарэнка на трактары МТЗ-3022 з дыскатарам АППД-6. Ворыўныя работы вядуць Іван Васільевіч Канавалаў на трактары МТЗ-1221 у агрэгаце з плугам 4-40 і Анатоль Анатольевіч Кукабака на МТЗ-3022 у агрэгаце з плугам 8-40. Зрэшты, Мікалай і Іван Канавалавы - сын і бацька. Гаворачы пра тое, што сяўба азімых даручана ягонаму нашчадку, у голасе Івана Васільевіча (і гэта зразумела) адчуваецца павага і гонар за яго.

У ´Міхалёўскай Ніве´ сеюць азімыя і ўбіраюць цукровыя буракі

Іван Канавалаў

У ´Міхалёўскай Ніве´ сеюць азімыя і ўбіраюць цукровыя буракі

Анатоль Кукабака

Сярод асноўных клопатаў аграрыяў ААТ ´Міхалёўская Ніва´ на гэтую пару і ўборка цукровых буракоў. Дадзеная справа даручана механізатарам Уладзіміру Міхайлавічу Юшкевічу і Вадзіму Аляксандравічу Крычко. Ажыццяўляецца ўборка салодкіх караняплодаў ´Холмерам´. Па апошніх дадзеных, накапана 2760 т пры сярэдняй ураджайнасці 349 ц/га. Сабраны ўраджай часткова вывозіцца на прыёмны пункт г. Асіповічы.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by