Ад парога ў свет дарога.

У старажытныя часы кожная сялянская хата стварала асобы мікраклімат, настрой душы і сведчыла не толькі пра матэрыяльны, але і духоўны лад жыцця.

Для дзяцей ´ЦДОДиМ ´Росквит´ адбыўся экскурс у мінулае ´Ад парога ў свет дарога´. Пад час мерапрыемства вучні даведаліся з якой мэтай у кожнай хаце вешалі на покуце над сталом ажурную канструкцыю з саломкі, чаму гаспадарчы кут, які размяшчаўся супраць печы, называўся ´бабін кут´. Кожны жадаючы змог сваімі рукамі ´патаўчы паветра´ ў маслабойцы, апрануцца ў народнае адзенне, пакачаць ручнікі качолкамі, памалоць на жорнах муку. Дзеці ахвотна прынялі ўдзел у конкурснай праграмме ´Хто ў хаце гаспадар´. Напрыканцы экскурса бібліятэкар пазнаёміла вучняў з новымі кнігамі, якія адлюстроўваюць народную культуру беларусаў.

иcтoчник: bobruisk-library.by