На хлебнай ніве ´Аграмашсервіса´.

Камбайнавы атрад Бабруйскага ААТ ´Аграмашсервіс´ карэспандэнты ´раёнкі´ засталі на полі паблізу в. Гарохава, механізатары рыхтаваліся да ўборкі азімага трыцікале.

Уборка хлябоў у гаспадарцы вядзецца 5 камбайнамі ´Палессе´, камбайнавыя экіпажы даверана ўзначаліць Сяргею Фаіставу (памочнік камбайнера Яўген Стралкоў), Віталю Падшывалаву (памочнік Алег Сідаровіч), Аляксандру Нічыпаловічу (памочнік Мікалай Андруховіч), Сяргею Шлапянкову і Леаніду Падшывалаву (памочнік Алег Рыдзеўскі). На адвозцы зерня заняты вадзіцелі МАЗаў Анатоль Рафалёнак, Юрый Лішко, Іван Еўстратчык. Спраўляцца з абавязкамі на зернесушыльным комплексе КЗС-30 узяліся Уладзімір Чэрапуха і Юрый Іваноў. Настрой на працу, па словах удзельнікаў жніва, у іх выдатны, азмрочваюць хіба толькі дажджы, якія не даюць развярнуцца ў гэтай справе на поўную сілу.

На хлебнай ніве ´Аграмашсервіса´. На хлебнай ніве ´Аграмашсервіса´.Васіль Пазняк, які выконвае абавязкі кіраўніка сельгаспадраздзялення,
дае апошнія парады Сяргею Фаіставу
На хлебнай ніве ´Аграмашсервіса´.Памочнік камбайнера Алег Сідаровіч
На хлебнай ніве ´Аграмашсервіса´.

Камбайнёр Сяргей Фаістаў (зправа) з памочнікам Яўгенам Стралковым

У гэтае лета зернеўборачным экіпажам ´Аграмашсервіса´ неабходна ўбраць 1322 гектары збожжавых і зернебабовых. ´Будзе напружана, але справімся´, - адзначае галоўны аграном гаспадаркі Андрэй Чорны.

На гэтую пару тут практычна абмалацілі жытнёвы колас, з аднаго круга ўзялі ў сярэднім па 20 цэнтнераў (столькі ж у папярэднім годзе), займаюцца ўборкай трыцікале - на раніцу пятніцы ўраджайнасць складала 25 ц/га (у мінулым годзе 13 ц/га).

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by