Справы сельскагаспадарчыя.

Дзяржзаказ - першачаргова

Сабранае зерне рапсу і збажыны пастаўляецца раённымі сельгасарганізацыямі ў кошт дзяржзаказу. Заданне па пастаўцы масланасення выканана ў цэлым па раёне на 60%. У разрэзе гаспадарак цалкам з ім справіліся СВК ´Гігант´, філіялы ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´ і ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´, дзе атрыманы найлепшыя ўраджаі азімай культуры.

Убіраць збажыну ўдзень і ўначы

У сувязі з дажджамі, якія замінаюць зладжанасці ўборачнай кампаніі, і несуцяшальным прагнозам у гэтым плане надалей, старшынёй аблвыканкама Леанідам Зайцам дадзена даручэнне наладзіць электраабсталяванне ва ўсіх камбайнах на жніве - максімальна выкарыстоўваць добрае надвор´е, арганізоўваць, пры неабходнасці, уборку збажыны ў начны час сутак.

Пустазеллю - не!

Кіраўнік вобласці звярнуў увагу на неабходнасць ачысціць палі ад непатрэбнай расліннасці, перш чым прыступіць да сяўбы азімых на іх: унесеныя з вясны азотныя мінеральныя ўгнаенні паспрыялі росту не толькі культурных раслін, але і пустазелля. У барацьбе з ім плануецца выкарыстаць гліфасаты, і толькі пасля іх прымянення праводзіць ворыўныя работы пад восеньскую сяўбу, у прыватнасці, азімы рапс.

Яшчэ адна настойлівая рэкамендацыя - ачысціць фермы ад арганікі - таннага, у параўнанні з мінеральнымі, угнаення - і выкарыстаць апошняе пад сяўбу азімых рапсу і збожжавых культур.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by