Вырашыць пастаўленыя задачы.

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выкананне бюджэту за 1-е паўгоддзе абмеркавалі ўдзельнікі пасяджэння раённага выканаўчага камітэта на мінулым тыдні. Удзел у мерапрыемстве прынялі першы намеснік старшыні камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Герасімовіч, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч і старшыня Бабруйскага міжраённага камітэта дзяржкантролю Аляксей Фёдараў.

Па выніках паўгода, як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Марына Тарэлкіна, раёнам забяспечана выкананне заданняў па 8-мі з 10 асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця - па экспарце тавараў, экспарце паслуг, па колькасці працаўладкаваных грамадзян, рознічным тавараабароце, па прыцягненні прамых замежных інвестыцый, уводзе ў эксплуатацыю жылля, аб´ёме будаўніча-мантажных работ, па росту сярэдняй намінальнай заробнай платы. Пры гэтым не забяспечана заданне па тэмпу росту вытворчасці сельгаспрадукцыі. З улікам таго, што Бабруйскі раён - у асноўным сельскагаспадарчы, невыкананне дадзенага задання па выніках года, па словах старшыні райвыканкама Паўла Найдзёна, здольна стварыць пагрозу дабрабыту работнікаў галіны і раёна ў цэлым, што недапушчальна. Тым болей што рэзерв для выпраўлення сітуацыі, як ён адзначыў, у раёне маецца, і задача сельгаскалектываў - яго задзейнічаць.

За першае паўгоддзе сёлетняга года вытворчасць прадукцыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях склала 88,1% у суадносных цэнах да ўзроўню 2018 года пры заданні 103%. Заданне па росту сельгасвытворчасці забяспечылі ААТ ´Міхалёўская Ніва´ (106,1%), ААТ ´Неўскі-Агра´ (107,2%), філіялы ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ (113,9%) і ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´ (105,2%). Ніжэй мінулагодняга ўзроўню сельгаспрадукцыі атрымана ў ААТ ´Стасеўка´ (66,1%), Бабруйскім ААТ ´Аграмашсервіс´ (91,5%), ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ (78,2%), СВК ´Гігант´ (93,4%), філіяле ´Агракамбінат КХП´ ААТ ´Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў´ (64,7%), ЗАТ ´Птушкафабрыка Вішнёўка´ (84,2%).

Што датычыцца раённага бюджэту, то ён, як адзначыла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Юлія Асташова, за 1-е паўгоддзе выкананы з дэфіцытам 772,1 тыс.рублёў - у даходы кансалідаванага бюджэту паступіла 13295,1 тыс. рублёў, выдаткі прафінансаваны на 14067,2 тыс. рублёў. У раённы бюджэт паступіла 6348 рублёў (52,5% ад удасканаленага гадавога плану і 110,4% - да плану 1-га паўгоддзя) плацяжоў падатковых і непадатковых даходаў. Запазычанасць па падатках ва ўсе ўзроўні бюджэту на 1 ліпеня склала 514,1 тыс. рублёў.

Дэталёва абмеркаваўшы вынікі работы за паўгоддзе, райвыканкам прызнаў недастатковай работу шэрагу кіраўнікоў сельгасарганізацый па выкананні паказчыкаў і заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. У гэтай сувязі аддзелу арганізацыйна-кадравай работы даручана прыцягнуць ці ініцыіраваць прыцягненне іх у вызначаным заканадаўствам парадку да дысцыплінарнай адказнасці, абавязаць апошніх прадпрыняць усе неабходныя меры для нарошчвання вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Яшчэ шэрагу першых асоб гаспадарак аб´яўлены вымовы і заўвагі за невыкананне ці адсутнасць належнай работы па нарыхтоўцы і здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Увага намеснікаў старшыні, начальнікаў упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікоў усіх без выключэння прадпрыемстваў і арганізацый звернута на безумоўнае выкананне мэтавых паказчыкаў, мерапрыемстваў па развіцці раёна, прадугледжаных комплексным планам, указана прыняць меры па рэалізацыі распрацаваных мерапрыемстваў па зніжэнні ўзроўню затрат на адзінку вырабленай і рэалізаванай прадукцыі (работ, паслуг), якія прадугледжваюць забеспячэнне рэжыму жорсткай эканоміі, максімальна эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання сыравіны, матэрыялаў, паліўна-энергетычных, фінансавых і працоўных рэсурсаў.

Словам, задачы пастаўлены, цяпер галоўнае - сур´ёзна падыйсці да іх вырашэння.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.

иcтoчник: www.tribunapracy.by