Беларусь мая, ты стала зноў прыгожай і свабоднай.

Ёсць словы вельмі важныя: мір, зямля, праца, свабода, хлеб. Ёсць родныя, дарагія словы: мама, тата, сябар, бабуля, дзядуля, Радзіма. Што ж азначае слова ´Радзіма´? Гэта і лес, і поле, і вузкая сцяжынка, і спевы птушак, і гарады, і вёскі. Гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся, жыве. Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара правяла гісторыка-пазнавальную гадзіну ´Беларусь мая, ты стала зноў прыгожай і свабоднай!´ для дзяцей, якія наведваюць аздараўленчы лагер ДУА ´Сярэдняя школа №2 г. Бабруйска´. У ходзе мерапрыемства дзеці адказвалі на пытанні віктарыны ´Даты ў гісторыі Беларусі´, праглядзелі партрэтную галерэю ´Знакамітыялюдзі Беларусі´, прынялі ўдзел у конкурсе ´Родная мова´ і гульне ´Складзі прыказку´. Акрамя таго, яны выканалі творчае заданне ´Мастак´, у якім малявалі не фарбамі, а словамі карціну нашай Радзімы. У канцы мерапрыемства прагучала песня ´Молодость моя - Белоруссия´ ў выкананні ансамбля ´Песняры´.

иcтoчник: bobruisk-library.by