Прайшоў дзень інфармавання.

Дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у раёне ў чацвер на гэтым тыдні.

Падчас яго інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустрэліся з вяскоўцамі па месцы жыхарства, з працоўнымі калектывамі арганізацый і данеслі да грамадзян актуальную на гэтую пару інфармацыю, адказалі на хвалюючыя людзей пытанні.

Прайшоў дзень інфармавання.

Асноўнай тэмай размовы з насельніцтвам сталі вынікі II Еўрапейскіх гульняў. Шмат увагі было ўдзелена тэме супрацьдзеяння карупцыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях. Не абыйшлі актуальную для сельскіх жыхароў тэму прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў, актуальную на гэтую пару - прафілактыкі кішэчных інфекцый у летні перыяд, некаторыя іншыя.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.

На фота: інфармацыйна-прапагандысцкая група №2 - у адміністрацыйнай пабудове ААТ ´Неўскі-Агра´.

иcтoчник: www.tribunapracy.by