У раёне прайшлі ´Зажынкі´.

Традыцыя святкаваць ´Зажынкі´, якімі беларусы спрадвеку пачыналі ўборку хлябоў, каб падкрэсліць значнасць падзеі, атрымаць божае і прыроды блаславенне, на Бабруйшчыне працягваецца.

Сёлетняе мерапрыемства прайшло ўчора на базе філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´, куды сабраліся прадстаўнікі райвыканкама, кіраўнікі, галоўныя аграномы і лепшыя камбайнеры сельгасарганізацый.

Са шчырымі, цёплымі пажаданнямі плённай працы, добрага ўраджаю, спрыяльнага надвор´я і багатага хлебнага караваю да сельгасвытворцаў і непасрэдна хлебаробаў звярнуліся старшыня Бабруйскага райвыканкама Павел Найдзён, старшыня райсавета дэпутатаў Людміла Крычко, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Дзмітрый Бязручкін. Добрага ўраджаю і бязвоблачнага неба пажадаў калегам дырэктар ´Харчавіку-Агра´ Міхаіл Стрыжэўскі, божай дапамогі і блаславення ў святой справе - настаяцель Свята-Троіцкага прыходу іерэй Аляксей.

У раёне прайшлі ´Зажынкі´. У раёне прайшлі ´Зажынкі´. У раёне прайшлі ´Зажынкі´. У раёне прайшлі ´Зажынкі´. У раёне прайшлі ´Зажынкі´. У раёне прайшлі ´Зажынкі´.

Права пачаць жніво - абмалаціць першае калоссе, было даручана лепшым механізатарам філіяла ´Харчавік-Агра´: Уладзіміру Юшкевічу і Ігару Гацко, Юрыю Макавееву і Уладзіміру Макавееву, Віктару Крычко і Яўгену Галавацкаму.

  • Злева направа - Юрый Макавееў, Уладзімір Макавееў, Ігар Гацко, Уладзімір Юшкевіч, Яўген Галавацкі і Віктар Крычко.

(Падрабязнасці - у бліжэйшым нумары ´раёнкі´).

Тэкст і фота Алены Карпенкі.

иcтoчник: www.tribunapracy.by