Да ўборкі хлябоў падрыхтаваны.

З дня на дзень у раёне плануюць прыступіць да масавай уборкі збажыны. Сельгастэхніка і людзі, як паведамілі ў райсельгасхарчы, да адказнай кампаніі гатовы.

- Выхаду на хлебную ніву чакаюць 59 камбайнаў, цалкам укамплектаваны кадры механізатараў, часткова - за кошт прыцягнення з іншых раённых арганізацый, а таксама з гарадскіх. На перавозцы зерня будзе занята 50 адзінак тэхнікі, на яго дапрацоўцы - 18 сушылак, - адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Мікалаевіч Каўранін. І тэхнікі, і людзей, па яго словах, дастаткова, каб зладжана ўключыцца ва ўборачную кампанію і своечасова сабраць атрыманы ўраджай. Справа - за надвор´ем.

У мэтах бяспечнасці работ на жніве з працаўнікамі праведзены неабходныя інструктажы, сумесна з дзяржтэхнаглядам у гаспадарках былі наладжаны мерапрыемствы па допуску тэхнікі да жніва. У прыватнасці, каб атрымаць права выйсці ў поле, камбайн павінен быць забяспечаны дзвюма вогнетушыльнікамі спецыяльнага аб´ёму, іншымі прыладамі, неабходнымі на выпадак надзвычайнай сітуацыі.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by