Вызначаны лепшыя майстры разьбы па дрэве.

Вынікі II Рэспубліканскага конкурсу-плэнэру майстроў разьбы па дрэве ´Пераўвасабленне дрэва´ падвялі ў мінулую пятніцу на базе адпачынку ´Вербкі´ ААТ ´ФанДОК´. Конкурс ладзіўся пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Бабруйскага гарвыканкама. У яго мэтах -развіццё традыцый, прыцягненне ўвагі да дрэваапрацоўчай галіны, выяўленне і падтрымка таленавітых майстроў.

На працягу тыдня, з 5 да 12 ліпеня, канкурсанты - прадстаўнікі лясной і дрэваапрацоўчай галіны, у тым ліку вядучых беларускіх прадпрыемстваў і лясгасаў, прафесіяналы і навічкі пераўвасаблялі дрэва ў казачных персанажаў. Як вынік - у ´Вербках´ у пятніцу не было ніводнага наведвальніка, хто б не застаўся абыякавым да сюжэтных манументальных скульптур з дрэва, кожная з якіх здавалася сапраўдным шэдэўрам.

Вызначаны лепшыя майстры разьбы па дрэве. Вызначаны лепшыя майстры разьбы па дрэве. Вызначаны лепшыя майстры разьбы па дрэве. Вызначаны лепшыя майстры разьбы па дрэве. Вызначаны лепшыя майстры разьбы па дрэве. Вызначаны лепшыя майстры разьбы па дрэве.

Між тым, як і ў любым іншым конкурсе, не абыйшлося без пераможцаў. 1- е месца журы прысудзіла майстру Уладзіміру Калінкіну з Бабруйска. 2-е месца раздзялілі Мікалай Ярац і Мікалай Саўко. На трэцім - Аляксей Градуленка, Сяргей Малкоў і Аляксандр Аленін.

  • Уладзімір Калінкін

Самі ж канкурсанты адзначаюць, што галоўным падарункам для іх стала магчымасць аддацца любімай справе на ўлонні цудоўнай прыроды Прыбярэзінскага краю і дзякуюць за гэта арганізатарам.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by