Падатковыя работнікі сабраліся на ўрачыстасць.

У сераду работнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Бабруйскаму раёну і яе структурных падраздзяленняў сабраліся ў актавай зале райвыканкама на ўрачысты сход з нагоды прафесійнага свята. Удзел у мерапрыемстве прыняла намеснік начальніка Магілёўскай абласной інспекцыі Наталля Міхайлаўна Шлогава.

Віншуючы калег са святам, кіраўнік Бабруйскай раённай інспекцыі Сяргей Шупенько заакцэнтаваў увагу калектыву на выніках работы за студзень-май сёлетняга года - у цэлым па інспекцыі лічба сабраных падаткаў, у параўнанні з папярэднім годам, прыкметна вырасла, і на фактарах, што гэтаму пасадзейнічалі, а таксама на значнасці ролі падатковых інспектараў у забеспячэнні стабільнага развіцця краіны.

Падатковыя работнікі сабраліся на ўрачыстасць.

Сяргей Шупенько

Шэрагу работнікаў ён уручыў Ганаровыя граматы за добрасумленную працу. Узнагарод удастоіліся галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела камеральных праверак Ірына Уладзіміраўна Дзёмкіна, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Кіраўскаму раёну Аксана Ігараўна Малічэнка, галоўны юрысконсульт інспекцыі Таццяна Анатольеўна Нікіпарэц і галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення кантрольнай работы Іна Юр´еўна Даніленка.

Падатковыя работнікі сабраліся на ўрачыстасць.Наталля Міхайлаўна Шлогава
Падатковыя работнікі сабраліся на ўрачыстасць.Ірына Уладзіміраўна Дзёмкіна
Падатковыя работнікі сабраліся на ўрачыстасць.

Аксана Ігараўна Малічэнка

Госця ўрачыстасці Наталля Шлогава спынілася на зменах у падатковым заканадаўстве, якія станоўча паўплывалі на ўзаемадзеянне паміж падатковымі органамі і падаткаплацельшчыкамі і на развіццё бізнесу ў цэлым, падзякавала работнікам за плённую працу і таксама ўручыла ўзнагароды. Удзячнасцяў начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці ўдастоены галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі па Бабруйскаму раёну Людміла Васільеўна Млынарская і вядучы рэферэнт аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Глускаму раёну Інга Анатольеўна Камінская.

Падатковыя работнікі сабраліся на ўрачыстасць.Людміла Васільеўна Млынарская
Падатковыя работнікі сабраліся на ўрачыстасць.

Інга Анатольеўна Камінская

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

(На фотаздымку да матэрыялу - Таццяна Анатольеўна Нікіпарэц).

иcтoчник: www.tribunapracy.by