Насельніцтву - якасныя паслугі лазні

Паслугі лазні, як мы даведаліся, у раёне аказвае УКП ´Жылкамгас´. На балансе прадпрыемства значыцца лазнева-пральны комплекс на 25 памыйных месцаў у пас. Глуша і лазня ў Рэдкім Розе. Праўда, апошняя з-за адмоўнага фінансавага выніку і нізкай гадавой загружанасці функцыянаванне прыпыніла.

Што да комплекса ў Глушы, то ў 2018 годзе там быў праведзены цякучы рамонт, на які жылкамгас затраціў 1418 рублёў. На сёння кошт адной памыўкі (за 2 гадзіны), у адпаведнасці з рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 21 снежня 2018 года № 5016, складае 4,70 рублёў. Для зручнасці наведвальнікаў у банны дзень працуе парыкмахер.

Варта адзначыць, што амаль у паловы з 8732 хатніх гаспадарак раёна маюцца ўласныя лазні.

Пры гэтым сярод мерапрыемстваў раённага плана па забеспячэнні насельніцтва даступнымі і якаснымі паслугамі лазняў, зацверджанага рашэннем Бабруйскага райвыканкама ад 30 кастрычніка 2018 г. № 24-11, - прыцягненне прыватнага бізнесу да гэтага накірунку дзейнасці. На сёння такая ўзаемасувязь наладжана - за вызначаную плату паслугі лазняў і душавых вяскоўцам гатовы аказаць і аказваюць на аб´ектах агратурызму, якіх у раёне дастаткова шмат. У іх ліку - сядзібы ´Ізабэла´, ´Ранчо´, ´Сакун И.Н.´ у аг. Леніна, ´У Шчаткава´ - у аднайменным населеным пункце, ´Тры львы´ - у в. Сычкава, ´Воля´ - у в. Лысая Горка, ´У Пятровіча´ - у Новай Шараеўшчыне, ´Адпачынак плюс´ - у Вішнёўцы, ´Церамок´ - у аг. Міхалёва, ´Спадчына´ - у Глушы, ´Тихий омут´ - у в. Дойнічава, ´Чистые пруды´ - у в. Убалацце, ´Экзотика´ - у в. Спорнае.

Акрамя таго, адпаведнымі паслугамі вяскоўцы могуць скарыстацца і на тэрыторыі аб´ектаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by