У раёне завяршаюць убіраць азімы рапс.

Кампанія па ўборцы азімага рапсу ў раёне падыходзіць да завяршэння, - адзначыла начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жана Жукоўская.

Па стану на раніцу ўчарашняга дня было ўбрана 86 працэнтаў ад пасяўных плошчаў, у філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´ уборку цалкам завяршылі.

Што да ўраджайнасці культуры, то на гэты час у сярэднім па раёне яна складае 14 цэнтнераў з аднаго гектара. Але гэта, паўтаруся, у сярэднім: у тым жа СВК ´Гігант´ з аднаго круга бяруць болей чым удвая болей - 31 цэнтнер. Другі паказчык ураджайнасці ў ´Харчавіку-Агра´ - 24,6 ц/га, трэці - у філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 20 ц/га.

Таксама гэтым часам гаспадаркі ўбіраюць насеннікі мнагалетніх траў - намалочана каля 120 тон насення. На падыходзе - уборка збожжавых культур, у радзе сельгасарганізацый ужо абмалочваць краявыя пасевы. Вільготнасць зерня на гэтую пару - 22 працэнты, што дастаткова для яго плюшчэння. Зрэшты, у ´Харчавіку-Агра´ першае зерне ўжо і сплюшчылі - выкарыстоўваюць на корм жывёле.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by