У раёне пачалі ўбіраць азімы рапс.

Першага ліпеня ў раёне прыступілі да ўборкі выбарачных, падгарэлых участкаў азімага рапсу аграрыі ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ і Бабруйскае ААТ ´Аграмашсервіс´, сёння ва ўборачныя работы ўключыліся СВК ´Гігант´, філіялы ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ і ´Агракамбінат КХП´ ААТ ´Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў´.

У ´Аграмашсервісе´, як адзначыў у канцы стартавага ўборачнага дня галоўны аграном гаспадаркі Андрэй Рыгоравіч Чорны, першыя зжатыя гектары (14-15 ц/га) далі зразумець, што ўраджай сёлета хоць і невысокі, але лепшы, чым у папярэднім засушлівым годзе. Пад азімую культуру тут занята 200 гектараў. На чале ўборачных экіпажаў - Аляксандр Барысавіч Нічыпаловіч і Віталь Валер´евіч Падшывалаў. На адвозцы масланасення заняты Іван Уладзіміравіч Еўстратчык і Юрый Іванавіч Ілішка.

У цэлым жа па раёне вынікі першага ўборачнага дня - 13 цэнтнераў з аднаго гектара. У райсельгасхарчы ўпэўнены, што ў далейшым яны будуць лепшымі.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by