Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі

Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш. У гэтым нам дапамагаюць кнігі, фільмы, экскурсіі, часы краязнаўства. Спадчына - набытак чалавецтва, і гора народу, які губляе яе.

Асабліва добра падрастаючае пакаленне павінна ведаць гісторыю сваёй малой Радзімы. З гэтай мэтай у дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага для вучняў ДУА ´Сярэдняя школа №3 г.Бабруйска´ быў праведзены краязнаўчы час ´Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі´. Дзеці пазнаёміліся з легендамі ўзнікнення горада Бабруйска, з яго гісторыяй, славутасцямі, гістарычнымі помнікамі. З цікавасцю здзейснілі экскурс у куток ´Сялянская хата´, які дзейнічае пры бібліятэцы. Тут яны дазналіся як жылі іх продкі, якімі рэчамі карысталіся і якіх прынцыпаў выхавання прытрымліваліся. Вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах, пазнаёміліся з кніжнай выставай ´Казкі і гулі - падарункі ад бабулі´.

иcтoчник: bobruisk-library.by