Пабрацімы з Вятлужскага раёна наведалі Глушу.

28 чэрвеня ў пас. Глуша адбылася сустрэча дэлегацыі Вятлужскага муніцыпальнага раёна Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі, якая наведала Бабруйскі раён у рамках выканання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі, а таксама з нагоды святкавання Дня вызвалення Бабруйшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пабрацімы з Вятлужскага раёна наведалі Глушу. Пабрацімы з Вятлужскага раёна наведалі Глушу. Пабрацімы з Вятлужскага раёна наведалі Глушу. Пабрацімы з Вятлужскага раёна наведалі Глушу. Пабрацімы з Вятлужскага раёна наведалі Глушу.

Старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў Людміла Крычко азнаёміла гасцей з нашым раёнам, старшыня Глушанскага сельсавета Марыя Сушчанка - з сельскім Саветам і аб´ектамі вытворчай і сацыяльнай сферы пасёлка. Члены дэлегацыі пабывалі ў Глушанскай дзіцячай школе мастацтваў, ПП ´Славянка´, прыёмнай сям´і Рак, Глушанскім ВПК ´Дз/сад-СШ´, гандлёвыя аб´екты населенага пункта, мясцовы Дом культуры, бібліятэку, аграсядзібу ´Спадчына´, а таксама ушанавалі памяць загінуўшых у гады вайны.

Пабрацімы з Вятлужскага раёна наведалі Глушу.

Заўтра гэта дэлегацыя разам з дэлегацыямі з двух іншых раёнаў-пабратцімаў з Расіі, якія прыбудуць на Бабруйшчыну, - Варатынскага і Валагодскага - прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах ля Кургана Славы ў Сычкава.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by