Раён рыхтуецца да ўборкі хлябоў

Да 27 чэрвеня ў раёне плануюць завяршыць падрыхтоўку тэхнікі, якая будзе задзейнічана на ўборцы збожжавых культур.

Па стану на першы дзень тыдня, як адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін, 42 з 61 зернеўборачнага камбайна да жніва гатовы, падрыхтоўка астатніх у стадыі завяршэння.

Што датычыцца зернесушыльных установак, то, як было адзначана, мінімум па адной у кожнай гаспадарцы напагатове, дастаткова і спецыяльна навучаных кадраў. Іншая справа з механізатарамі. З-за недахопу ўласных іх прыцягваюць збоку на перыяд уборачных работ.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by