Арганізацыі і работнікі Бабруйшчыны ў ліку лепшых.

Рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта падведзены вынікі абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу за 2018 год.

Прыемна адзначыць, што ў ліку перадавікоў - суб´екты гаспадарання і працаўнікі Бабруйскага раёна.

У намінацыі ´Эканамічная эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці´ сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў) 1-е месца прысуджана СВК ´Гігант´.

У намінацыі ´Вытворчасць яек´ пераможца - ЗАТ ´Птушкафабрыка ´Вішнёўка´.

У намінацыі ´Лепшыя работнікі, занятыя ў сельгасвытворчасці´ сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку травянога корму ад кормаўборачных камбайнаў, дыплома Магілёўскага аблвыканкама і грашовага ўзнагароджання ўдастоены Васіль Рыгоравіч Сахноўскі, вадзіцель ААТ ´Міхалёўская Ніва´. У гэтай жа намінацыі сярод аператараў птушкафабрык і механізаваных ферм па абслугоўванні курэй-нясушак, якія дасягнулі найвышэйшай яйканоскасці, адпаведных узнагарод і грашовых прэмій удастоены Генадзь Міхайлавіч Балыка і Ніна Арсеньеўна Малашчанка з ЗАТ ´Птушкафабрыка ´Вішнёўка´.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by