У Бабруйскім раёне прайшоў конкурс ´Міні Міс-2019´.

Сёння ў раённым Цэнтры культуры прайшоў конкурс ´Міні Міс-2019´. Мерапрыемства стала ўжо традыцыйным. Падтрымаць канкурсантак - іх сёлета было восем - прыехалі бацькі і родныя, аднакласнікі і педагогі.

Маленькія ж прынцэсы ўпэўнена трымаліся на сцэне, па-дзіцячы непасрэдна і па-даросламу важна дэманстравалі сваё творчае майстэрства: чыталі вершы, спявалі, танцавалі, пераўвасабляліся ў казачных персанажаў - і, вядома ж, здзіўлялі дзівоснымі сукенкамі.

Ацэньвала дзіцячы конкурс журы, якое ўзначаліў дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Аляксей Хамічонак. Ён жа агучыў і імя пераможцы. ´Міні Міс-2019´ прызнана Ліза Архіпенка (Іванаўскі СДК).

Зрэшты, без тытулу не засталася ніводная маленькая ўдзельніца. Радасць ад гэтага дапоўнілі і ўручаныя кожнай дзяўчынцы сувеніры і падарункі на памяць.

Падрабязнасці ў нашым фотарэпартажы :

У Бабруйскім раёне прайшоў конкурс ´Міні Міс-2019´. У Бабруйскім раёне прайшоў конкурс ´Міні Міс-2019´. У Бабруйскім раёне прайшоў конкурс ´Міні Міс-2019´. У Бабруйскім раёне прайшоў конкурс ´Міні Міс-2019´. У Бабруйскім раёне прайшоў конкурс ´Міні Міс-2019´. У Бабруйскім раёне прайшоў конкурс ´Міні Міс-2019´.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by