Спякота - не перашкода для земляробаў ´Гіганта´.

Як заўжды, высокаарганізавана, па-гаспадарску праходзіць корманарыхтоўчая кампанія ў СВК ´Гігант´. Каб быць з ураджаем, выключна ўсе травы тут своечасова, у адпаведнасці з тэхналагічнымі нормамі, падкармілі, дзе мелася патрэба - падсеялі. І вось ён вынік: валкі, якую б сенажаць не ўзялі - не пераступіць!

- Травы першага ўкосу выключныя, - адзначае галоўны аграном Уладзімір Аляксандравіч Залужны. - Усё гэта дзякуючы людзям і надвор´ю. Выканалі тэхналагічныя патрабаванні. Хоць і нялёгка прыйшлося, але набылі азотныя мінеральныя ўгнаенні і падкармілі траву. Плюс да гэтага дожджыкі прайшлі.

Калі не здарыцца надзвычайшчыны з надвор´ем, то да 15-16 чэрвеня, як і запланавалі, касьбу траў першага ўкосу і нарыхтоўку сенажу і сена з іх у вытворчым кааператыве разлічваюць завяршыць. ´Усё на гэта пастаўлена, і ўсе на гэта працуем´, - гаворыць галоўны аграном.

З траў першага ўкосу тут запланавалі нарыхтаваць 7-8 тысяч тон сенажу і 200-300 тон сена. З гэтай задачай, як адзначаюць, намераны справіцца. Зрэшты, тысяча тон сена засталася з мінулага года (усяго на зімоўку яго патрабуецца 1500-2000 тон).

Спякота - не перашкода для земляробаў ´Гіганта´.

Не загадваючы надалей, гэтымі днямі ў гаспадарцы імкнуцца пакласці максімальныя аб´ёмы грубага корму, косяць усюды, дзе магчыма.

- Калі дажджоў не будзе, травы б ізноўку варта падкарміць, - разважае Залужны, - але той азот, што ёсць, беражэм для кукурузы, каб мець зерне.

А пакуль у СВК актыўна закладваюць сянажную масу - у траншэі і рулоны (у дзень нашага наведвання - на МТК М. Бортнікі), займаюцца прэсаваннем і звозкай сена да месца складзіравання.

Спякота - не перашкода для земляробаў ´Гіганта´. Спякота - не перашкода для земляробаў ´Гіганта´.

З улікам таго што частка тэхнікі задзейнічана ў мерапрыемствах па ахове раслін, а адлегласць ад сенажаці, дзе вядзецца нарыхтоўка сенажу, да траншэі М. Борнікаў немалая, на адвозцы сянажнай масы адчуваецца некаторае напружанне.

- Гэта з´ява часовая і апраўданая, - заўважае галоўны інжынер Ігар Міхалёнак. - Корм з дадзенай травасумясі асабліва спажыўны для дойнага статку, таму і возім яго не на Бірчу, куды бліжэй, а на МТК. У цэлым жа тэхнікі для своечасовага завяршэння корманарыхтоўкі, па словах Ігара Аляксеевіча, дастаткова. На касьбе траў задзейнічаны ´Палессе´ з касілкай КПР-9, трактар МТЗ 1221 з касілкай КПП-3,5 ´Пціч´, у дзеянні дзве набытыя сёлета навясныя трохмятровыя касілкі замежнай вытворчасці - іх работай задаволены - з трактарамі МТЗ 1221. Падбор і здрабненне валкоў на зялёную масу ажыццяўляюць ´Джон-Дзір´ і ´Ягуар´. Яшчэ адзін ´Джон-Дзір´ у агрэгаце з прэс-падборшчыкам-абмотчыкам ´Фьюжн´ занатоўвае масу ў рулоны. Сена прэсуе тэхніка бабруйскай вытворчасці.

Графік работы механізатараў у гарачую пару корманарыхтоўкі - з 7 да 20 гадзін. Той, хто косіць, можа затрымацца і пазней: зрабіць зачын на наступны дзень. У мэтах забеспячэння камфортных умоў працы на поле двойчы прывозіцца гарачае харчаванне. Кормаўборачныя комплексы забяспечаны кандыцыянерамі, што ў цяперашнюю спякоту асабліва да месца.

Ёсць у работнікаў і матэрыяльная заахвочанасць. Распрацаваныя нарматывы, у залежнасці ад віду работ, дазваляюць пры якаснай закладцы корму павялічыць заробак да двух разоў.

Спякота - не перашкода для земляробаў ´Гіганта´.

Уладзімір Уладзіміравіч Зуб

Спякота - не перашкода для земляробаў ´Гіганта´.

Святаслаў Іванавіч Зуб

Спякота - не перашкода для земляробаў ´Гіганта´.

Аляксандр Іванавіч Цэд

- Але ж, паўтаруся, пры ўмове, што чалавек заступаў і завяршаў работу ў адпаведнасці з графікам і сумленна працаваў, - удакладняе Ігар Аляксеевіч.

Чым раней у ´Гіганце´ скончаць з першым укосам, тым раней возьмуцца за другі і тым павялічаць шанцы завяршыць нарыхтоўку сенажу і сена да пачатку яшчэ адной значнай сельскагаспадарчай кампаніі - уборкі збажыны. Загадваць наперад тут звычкі не маюць, аднак задачу такую ставяць і ўпэўнена да гэтага імкнуцца.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by