У фотааб´ектыве - ´Агракамбінат КХП´.

Актыўна вядуцца корманарыхтоўчыя работы на сенажацях філіяла ´Агракамбінат КХП´ ААТ ´Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў´. Для гэтага ў даволі значнай па адлегласці і раскіданасці палёў гаспадарцы маецца пяць касілак: 2 - КПР-9, 2 - ´Палессе´-250, яшчэ адна касілка - пераабсталяваны камбайн КЗС-10.

У чацвер сянажную масу нарыхтоўвалі на сенажаці ля вёскі Чырвоны Агарод, звозілі ў траншэю на малочна-таварную ферму Рымаўцы. Сена рыхтавалі непадалёк ад Пабокавічаў на сенажаці ў 51 гектар, складзіравалі на сенавале жывёлагадоўчага комплексу Баранавічы. І таго, і другога віду травянога корму гаспадарцы патрабуецца даволі шмат - болей за 23 тысячы тон сенажу, 1200 тон сена і больш за 22 тысячы тон сіласу.

У фотааб´ектыве - ´Агракамбінат КХП´. У фотааб´ектыве - ´Агракамбінат КХП´.

Ці ўдасца занатаваць асноўныя аб´ёмы менавіта з траў - яны на гэтую пару неблагія? Намеснік дырэктара філіяла Мікалай Барысавіч Гертман з адказам на гэтае пытанне асцярожнічае. Прычына - у адсутнасці дастатковай колькасці дажджоў, якіх высокім землям ´Агракамбіната´ і ў прынцыпе не бывае шмат, а таксама ў тэндэнцыі лета да засушлівасці. Каб разлічваць на кукурузны сілас, пасевы культуры тут сёлета павялічылі на 300 гектараў.

Сянаж у гаспадарцы рыхтуюць выключна традыцыйным спосабам - у траншэю, аднак шукаюць варыянты (сваёй тэхнікі няма), каб занатаваць і па прагрэсіўнай на сёння тэхналогіі - у палімерную абалонку. Сена прэсуюць у круглыя цюкі. Для гэтага маецца не адна адзінка тэхнікі.

Зрэшты, машынна-трактарны парк гаспадаркі працягвае абнаўляцца. Толькі сёлета ў лізінг набываюць 3 ´МАЗы´ з прычэпамі, 2 трактары ´МТЗ-1221´, ´Амкадор´, сеялку СПУ-6, а таксама МВТУ-20 для ўнясення мінеральных угнаенняў.

Іншая справа - механізатарскія кадры. Іх у ´Агракамбінаце´ не хапае. У мэтах вырашэння праблемы на час пасяўной, да прыкладу, запрашалі работнікаў ´Маслічнага краю´, іншых арганізацый. У гаспадарцы рады кожнаму зацікаўленаму ў выніках працы работніку. З задавальненнем прымуць у калектыў ветурачоў, механізатараў, вадзіцеляў, аператараў машыннага даення, скотнікаў, цялятніц - у тым ліку гараджан. Для тых, хто мае патрэбу ў жыллі, гатовы прадаставіць і такую магчымасць.

Разумеючы, што вынікі корманарыхтоўкі нашмат залежаць ад маральнага і матэрыяльнага настрою людзей, у філіяле прадпрымаюць усё магчымае, каб зарад бадзёрасці земляробаў, чый працоўны дзень у гарачую пару пачынаецца а 6-й гадзіне і доўжыцца да позняга вечара, утрымліваўся на планцы не ніжэй за ´баявы´. Сістэма аплаты на корманарыхтоўцы распрацавана такім чынам, каб выдатная праца выдатна аплачвалася. Ну а ў якасці маральнага заахвочання - імёны перадавікоў на стэндзе ля галоўнай будыніны агракамбіната ў Гарбацэвічах і - на старонках нашай газеты.

Знаёмцеся!

У фотааб´ектыве - ´Агракамбінат КХП´.

Адзін з лепшых працаўнікоў ´Агракамбіната´ - Аляксандр Раманавіч Гаўрыленка на КВК-800 падабраў па стану на чацвер каля 2 тысяч тон зялёнай масы

У фотааб´ектыве - ´Агракамбінат КХП´.

Васіль Васільевіч Аляксееў на ´МТЗ-82´ з ПС-12 перавозіць здробненую траву. У гаспадарцы ён зусім нядаўна, але з задачай спраўляецца і робіць гэта, як кажа, з задавальненнем

У фотааб´ектыве - ´Агракамбінат КХП´.

Сапраўдная асалода назіраць, як за граблямі ´ватrake´ пад кіраўніцтвам Васіля Іванавіча Фёдарава ўзнікаюць пухнатыя рады з густой травы

У фотааб´ектыве - ´Агракамбінат КХП´.

Дзмітрый Пятровіч Кунец працуе на УС-250 кпр-9. Тэмпы і якасць работы трымае высокія, нягледзячы на тое, што менавіта на гэтую тэхніку сеў упершыню

Вадзіцель ´МАЗа´ Юрый Анатольевіч Лавіцкі заняты ў гаспадарцы на розных справах. На дзень нашага наведвання - перавозіў сянажную масу да месца складзіравання

Юрый Уладзіміравіч Кузняцоў на ´МТЗ-3022´ у агрэгаце з ПС-60 перавёз каля адной тысячы тон будучага сенажу

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by