Дбаюць пра жывёлу ў ´Саўгасе Кісялевічы´.

У панядзелак экіпаж па нарыхтоўцы сенажу мы засталі за работай на пад´ездзе да вёскі Баяры, дзе вялася касьба траў, іх валкаванне і здрабненне ў зялёную масу. Перавозка апошняй да траншэі ажыццяўлялася як МАЗамі, так і трактарамі з прычэпамі, што бесперабойна пад´язджалі на сенажаць.

Нарыхтоўваюць корм у гаспадарцы адданыя сельскагаспадарчай галіне людзі. Працоўны стаж многіх з іх вызначаецца не адным дзясяткам год. Выпрацаваныя часам узаемавыручка і калектывізм не даюць механізатарам застацца сам-насам пры той ці іншай замінцы ў рабоце тэхнікі: на дапамогу прыходзяць калі не справай, то парадай. Тым болей што задача перад калектывам стаіць агульная і тычыцца асабіста кожнага - забяспечыць жывёлу кормам, а сябе - заробкам.

Для патрэбы жывёлагадоўлі ў сёлетні корманарыхтоўчы сезон ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ неабходна занатаваць 600 тон сена, па 6500 тон сіласу і сенажу. Апошні цяпер у прыярытэце. Па стану на ўчарашнюю раніцу яго мелася паўтары тысячы тон, з якіх 150 (пры плане 300) - у стрэйч-плёнцы. Сена пакуль спрэсавалі толькі 10 тон, але асноўную яго частку разлічваюць занатаваць з другога ўкосу.

За нарыхтоўкай сянажнай масы ў панядзелак засталі:

Дбаюць пра жывёлу ў ´Саўгасе Кісялевічы´.Аляксандра Рыгоравіча Зорына
Дбаюць пра жывёлу ў ´Саўгасе Кісялевічы´.Васіля Аляксандравіча Дубіну
Дбаюць пра жывёлу ў ´Саўгасе Кісялевічы´.Уладзіміра Уладзіміравіча Лысянкова
Дбаюць пра жывёлу ў ´Саўгасе Кісялевічы´.Уладзіміра Іванавіча Бебчыка
Дбаюць пра жывёлу ў ´Саўгасе Кісялевічы´.Алега Мікалаевіча Дзікага
Дбаюць пра жывёлу ў ´Саўгасе Кісялевічы´.

Фёдара Аліханавіча Кантаева

Усяго ж у раёне па стану на раніцу ўчарашняга дня, як паведаміла начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жана Жукоўская, было нарыхтавана каля 1500 тон сена, прыкладна трэць ад патрэбы сенажу, у тым ліку 3000 тон (пры плане 7800) у палімерную плёнку, адна тона сіласу - 5 ц к. адз. у разліку на адну галаву жывёлы пры плане 32 ц к. адз.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by