У ´Міхалёўскай Ніве´ нарыхтоўваюць травяны корм.

900 тон сена, 10 тысяч тон сенажу і прыкладна столькі ж сіласу неабходна нарыхтаваць аграрыям ААТ ´Міхалёўская Ніва´, каб быць упэўненымі ў заўтрашнім дні жывёлагадоўлі. Таму, як толькі травы падыйшлі, у гаспадарцы ўзяліся за іх актыўную касьбу і нарыхтоўку корму.

Каб зрабіць працу на сенажаці ўпарадкаванай і ад гэтага - больш прадуктыўнай, стварылі дзве вытворчыя брыгады. Адны механізатары косяць траву і нарыхтоўваюць сянаж, другія - сена. Да тых і іншых прыстаўлены вадзіцелі з МАЗамі, у чыіх абавязках адвозіць травяную масу і рулоны сена да месца складзіравання - у траншэі і на сенавал. Выключэнне складаюць хіба толькі касілкі. Іх на сенажацях гаспадаркі ´бегае´ пакуль дзве (трэцяя ў часовым рамонце), таму, каб не замінаць вытворчаму працэсу, не дапускаць прастойвання людзей і тэхнікі ў гарачую пару корманарыхтоўкі, кожная з касілак, пры неабходнасці, з гатоўнасцю рупіцца на дапамогу.

У ´Міхалёўскай Ніве´ нарыхтоўваюць травяны корм. У ´Міхалёўскай Ніве´ нарыхтоўваюць травяны корм.

У сераду, падчас нашага наведвання сенакосаў акцыянернага таварыства, корманарыхтоўка вялася паблізу аг. Іванаўка. Займаліся гэтым механізатары і вадзіцелі другі дзень. Рупіліся, каб перайсці на яшчэ адно з прызначаных для гэтых мэт палёў і ў тры дні, як таго і патрабуе тэхналогія, закрыць сянажную траншэю ля МТФ аграгарадка.

- Наша першачарговая задача - закласці па адной трашэі сенажу на кожнай ферме, - дзеліцца галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Мікалаевіч Мартынчык, - над гэтым цяпер і працуем. Улічваючы тое што самыя прадуктыўныя травы - з першага ўкосу, менавіта з іх імкнемся нарыхтаваць патрэбныя аб´ёмы сенажу.

Бабова-злакавыя сумясі, па словах агранома, сёлета ўдаліся нядрэнныя - з поля забіраюць па 90-100 ц/га зялёнай масы, чаму пасадзейнічала, як ён адзначыў, своечасовая падкормка.

На мінулую зімоўку, па словах Сяргея Мікалаевіча, травянога корму хапіла, яшчэ і застаўся. Таму цяпер, разам з зялёнай падкормкай, жывёле прапаноўваюць і яго.

Каб зэканоміць паліва і час на перавозку травяной масы, сенакосы ў гаспадарцы падзелены на зоны, у залежнасці ад размяшчэння сянажных траншэй. Цяпер убіраюць адну зону, затым другую, трэцюю і гэтак далей.

У хуткім часе, як заўважыў Сяргей Мартынчык, у гаспадарцы возьмуцца і за касьбу люцэрны. Часткова яе пакладуць у сянажную траншэю на МТФ ´Воўчая Гара´, астатнюю выкарыстаюць на зялёную падкормку рагулям.

Варта адзначыць, што работа на сенажацях ´Міхалёўскай Нівы´ ў дзень нашага наведвання сапраўды кіпела. Працоўны настрой людзей, многія з якіх аддалі гаспадарцы не адзін дзясятак год, падаграваюць як спрадвечны сялянскі клопат пра зямлю, так і разлік на добры заробак. Апошняе не безпадстаўна: у гаспадарцы прадугледжаны бонусы за стараннасць. Да прыкладу, тая ж сянажная траншэя, калі закладзена своечасова і якасна, абарочваецца для нарыхтоўшчыкаў дадатковымі грашыма.

За падборкай валкоў і здрабненнем травы на зялёную масу мы засталі Аляксандра Віктаравіча Вежнаўца на трактары ´Джон Дзір´. На валкаванні травы - механізатараў Сяргея Дзмітрыевіча Шынкарэнка і Дзмітрыя Сяргеевіча Шырокага. Сена прэсаваў Мікалай Іванавіч Канавалаў. Перавозкай травяной масы ў траншэю займаўся Сяргей Анатольевіч Шырокі на МАЗе (усяго задзейнічана чатыры машыны), на звозцы рулонаў сена - Яўген Аляксандравіч Манько, на іх пагрузцы - Аляксандр Уладзіміравіч Рослік.

У ´Міхалёўскай Ніве´ нарыхтоўваюць травяны корм.

Аляксандр Вежнавец

У ´Міхалёўскай Ніве´ нарыхтоўваюць травяны корм.

Яўген Манько

У ´Міхалёўскай Ніве´ нарыхтоўваюць травяны корм.

Мікалай Канавалаў

У ´Міхалёўскай Ніве´ нарыхтоўваюць травяны корм.

Аляксандр Рослік

Сяргей Шырокі

Дзмітрый Шырокі

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by