Некаторыя падрабязнасці распрацоўкі самай маштабнай наступальнай аперацыі Другой сусветнай вайны

За год да Вялікай Перамогі, у маі 1944 года, асноўныя падзеі на савецка-германскім фронце разгортваліся на поўдні еўрапейскай часткі СССР: войскі Чырвонай арміі вялі ўпартыя баі з ворагам у паўднёвых рэгіёнах Украіны і часткова на тэрыторыі Малдавіі, вызвалялі Крым. На беларускім напрамку ваеннага супрацьстаяння ў гэты час, наадварот, усталявалася пэўнае зацішша, пра якое звычайна паведамлялася ў канцы зводак Саўінфармбюро адным кароткім сказам: ´На іншых участках фронту - без істотных змен´. Тым не менш гэтая цішыня была, так бы мовіць, класічнай, бо сапраўды прадвяшчала вялікую буру, якой неўзабаве і стала Беларуская наступальная аперацыя ´Баграціён´.

Стратэгічны выступ

Па стане на пачатак мая 1944 года лінія савецка-германскага фронту на яго беларускім адрэзку праходзіла на поўнач ад Полацка, дзе паварочвала на паўднёвы ўсход і, агінаючы Віцебск, ішла на ўсход да Оршы і Магілёва, затым - на паўднёвы захад у бок Жлобіна і далей у заходнім напрамку па Палессі да ўкраінскага горада Ковеля. Такі стан спраў склаўся пасля праведзеных Чырвонай арміяй у верасні 1943 - красавіку 1944 года баявых аперацый, вынікі якіх, шчыра кажучы, не вельмі задавольвалі Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Там больш-менш паспяховымі лічылі толькі дзеянні Беларускага фронту на чале з генералам арміі К. Ракасоўскім, які вёў баі на паўднёвым усходзе Беларусі: менавіта яго войскамі была вызвалена амаль уся тэрыторыя сучаснай Гомельскай вобласці, уключаючы адміністрацыйны яе цэнтр і такія буйныя гарады, як Рэчыца, Калінкавічы, Мазыр, Рагачоў. Дарэчы, у згаданы прамежак часу на Віцебшчыне падраздзяленнямі Калінінскага фронту, у кастрычніку 1943 перайменаванага ў 1-ы Прыбалтыйскі, былі вызвалены гарады Лёзна і Гарадок, а на Магілёўшчыне намаганнямі Заходняга і Бранскага франтоў - Хоцімск, Мсціслаў, Касцюковічы, Клімавічы, Крычаў і інш.

Тым не менш адносна агульнага становішча на савецка-германскім фронце сітуацыя на беларускім напрамку выглядала сціпла. Так, на поўначы СССР войскі Чырвонай арміі дэблакіравалі Ленінград, наблізіліся да граніц Эстоніі і Латвіі, на поўдні - вызвалілі большую частку тэрыторыі Украіны, часткова Малдавію, на асобных участках нават перайшлі граніцу з Румыніяй, і ў той жа час па-ранейшаму пад акупацыяй заставалася амаль уся Беларусь. Савецкія ваенныя аналітыкі, якія адсочвалі ход баявых дзеянняў па аператыўных картах, назвалі гэты ўчастак фронту ´беларускім выступам´, а нямецкія - ´беларускім балконам´.

І ўсё ж, як бы ні называўся гэты выпуклы на агульнай лініі фронту ўчастак, яго існаванне не ўпісвалася ў тактычныя напрацоўкі і стратэгічныя планы Стаўкі. ´Конфигурация фронта в Белоруссии представляла собой к тому времени огромный выступ на восток площадью около 250 тыс. кв. км... Нависая над правым крылом 1-го Украинского фронта, выступ создавал с севера угрозу коммуникациям этого фронта и способствовал обороне фашистских подступов к границам Польши и Восточной Пруссии. Поэтому немецкое командование стремилось удержать выступ во что бы то ни стало и уделяло его обороне исключительное внимание´, - такую характарыстыку беларускаму ўчастку фронту даў у сваёй кнізе ´Дело всей жизни´ маршал А. Васілеўскі, тагачасны начальнік Генеральнага штаба Чырвонай арміі і адначасова намеснік народнага камісара абароны СССР.

Так нараджаўся ´Баграціён´.

www.belta.by

Для праціўніка ´беларускі балкон´ сапраўды меў вялікае значэнне. Акрамя таго, што быў своеасаблівым фарпостам Усходняй Прусіі, ён уяўляў сабой яшчэ і зручны плацдарм для аднаўлення наступлення на ўсход, пра якое па-ранейшаму марылі акупанты. ´Прочное удержание ´белорусского балкона´, по мнению гитлеровского командования... позволяло наносить фланговые удары по нашим войскам в случае их наступления в обход Белоруссии с севера и юга. Кроме того, имея в этом районе развитую сеть аэродромов, немецкая авиация все еще могла угрожать Москве. Фашистская пропаганда провозгласила оборону в белорусском выступе битвой за ´фатерлянд´, стремясь убедить своих солдат в том, будто они здесь защищают всю Германию... ´ - пісаў у сваіх пасляваенных мемуарах, што ў 1977 годзе выйшлі асобнай кнігай пад назвай ´Так мы шли к победе´, былы камандуючы 1-м Прыбалтыйскім фронтам І. Баграмян. Менавіта таму з усіх сіл і чаплялася за гэты выступ кіраўніцтва вермахта.

Праўда, некаторыя прадстаўнікі нямецкага генералітэту ўсё ж прапаноўвалі Гітлеру вывесці войскі з усходняй часткі Беларусі і, так бы мовіць, выраўнаваць фронт, але пераканаць рэйхсканцлера ў гэтым яны так і не змаглі. Замест гэтага быў зацверджаны план па яшчэ большым умацаванні пазіцый. Згодна з ім стратэгічна важныя для праціўнікаў гарады Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск і Жлобін былі пераўтвораны ў так званыя ´фэстунгі´ - крэпасці, здольныя весці абарончыя баі пры поўным акружэнні. Было распачата ўзвядзенне абарончых рубяжоў у тыле: па рэках Днепр, Друць, Бярэзіна, па лініі Мінск - Слуцк і ў Палескім рэгіёне.

У выніку на канец вясны - пачатак лета 1944 года праціўнік займаў у Беларусі добра ўмацаваныя пазіцыі. Напрыклад, на віцебскім напрамку савецкім войскам супрацьстаяла 3-я танкавая армія, у раёне Оршы і Магілёва групаваліся дывізіі 4-й арміі, бабруйскі ўчастак прыкрывала 9-я армія, а на Палессі, уздоўж ракі Прыпяць, праходзіў фронт 2-й арміі. Як сведчаць архіўныя даныя, на згаданым адрэзку фронту ў немцаў было сканцэнтравана 1,2 млн салдат і афіцэраў, а таксама 9,5 тыс. гармат і мінамётаў, 900 танкаў, каля 1,3 тыс. баявых самалётаў. У сукупнасці ўсё гэта ўяўляла сабой даволі грозны арсенал, у надзейнасці і непераможнасці якога не сумняваліся кіраўнікі вермахта.

Агульнымі намаганнямі

Над тым, як ліквідаваць ´беларускі выступ´, у Стаўцы задумаліся яшчэ ў красавіку месяцы. Такую задачу перад Генеральным штабам асабіста паставіў І. Сталін. Каардынаваць жа распрацоўку баявой аперацыі, якая пазней атрымала назву ´Баграціён´, было даручана маршалу Г. Жукаву і першаму намесніку начальніка Генштаба генералу А. Антонаву, дарэчы, нашаму земляку, ураджэнцу Гродна.

А ўсё пачалося, як сведчаць ваенныя гісторыкі, з тэлефанаванняў Сталіна чатыром генералам, камандуючым франтамі беларускага напрамку - 1-га Прыбалтыйскага І. Баграмяну, 1-га Беларускага К. Ракасоўскаму, 2-га Беларускага І. Пятрову і 3-га Беларускага І. Чарняхоўскаму. Кожны з іх за кароткі час яшчэ раз павінен быў ацаніць абстаноўку ў зоне адказнасці сваіх войск і затым далажыць асабістыя меркаванні наконт далейшых магчымых дзеянняў франтоў. Прапановы, што паступілі ў Генштаб ад згаданых вышэй палкаводцаў, былі вывучаны, а найбольш рацыянальныя - пакладзены ў аснову агульнага плана аперацыі, які затым, пасля пэўнай шліфоўкі, вырашылі абмеркаваць з непасрэднымі яго выканаўцамі.

´В начале мая я был вызван в Москву, где меня принял генерал А.И. Антонов, - успамінаў пазней маршал І. Баграмян. - Алексею Иннокентьевичу с 1943 года приходилось замещать в Генеральном штабе А.М. Василевского, поскольку начальник Генштаба в роли представителя Ставки почти постоянно находился на различных фронтах Действующей армии.

Генерал Антонов, несмотря на огромную занятость, как всегда, встретил меня приветливо и ознакомил с проектом плана Белорусской операции, как он заметил тогда, - главной наступательной операции 1944 года... По ее замыслу предусматривались ликвидация так называемого ´белорусского балкона´ и выход на рубеж городов Дисна (на Западной Двине), Молодечно, Столбцы, Старобин. На пути к этой цели предстояло прежде всего окружить и разгромить фланговые группировки фашистских войск в районах Витебска и Бобруйска, затем глубоким охватом обнажившихся флангов (с одновременным давлением с фронта) встречными ударами с севера и юга в общем направлении на Минск окружить и разгромить главные силы гитлеровской группы армий ´Центр´...

После краткого обмена мнениями по поводу этой операции Алексей Иннокентьевич предложил мне, вернувшись на фронт, внимательно продумать, какое наиболее эффективное участие и с какими конкретными задачами могли бы войска 1-го Прибалтийского фронта принять в организации и проведении этой грандиозной операции... ´.

Такія ж сустрэчы з мэтай азнаямлення з першапачатковым планам будучай наступальнай аперацыі былі наладжаны А. Антонавым і з іншымі камандуючымі франтамі беларускага напрамку. І, трэба думаць, усе яны, як і І. Баграмян, атрымалі даручэнне яшчэ раз ´внимательно продумать, какое наиболее эффективное участие и с какими конкретными задачами´ маглі б іх войскі прыняць удзел у маючых адбыцца баявых дзеяннях.

Новыя прапановы, што паступілі ад камандуючых франтамі, былі зведзены ў адзіны план і аформлены ў выглядзе карты і напісанага ад рукі ў адным экзэмпляры кароткага тэксту да яе. Гэты варыянт ужо значна адрозніваўся ад папярэдняга. Згодна з яго канцэпцыяй, войскі чатырох франтоў павінны былі не толькі авалодаць такімі буйнымі гарадамі, як Полацк, Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Жлобін, Барысаў, Мінск, але, як і прадугледжвалася раней, выйшаўшы на рубеж Дзісна - Маладзечна - Стоўбцы - Старобін, працягваць імклівае наступленне далей на захад, каб поўнасцю вызваліць ад ворага Беларусь і ўступіць на тэрыторыю Польшчы і Літоўскай ССР. 20 мая галоўны распрацоўшчык Беларускай наступальнай аперацыі А. Антонаў завізаваў новы план, пасля чаго ён афіцыйна быў прадстаўлены І. Сталіну, які, між іншым, і прыдумаў назву аперацыі.

Як успамінаў пазней начальнік Аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба генерал С. Штаменка, ´мы много размышляли, как назвать этот план, но до самого момента представления Верховному Главнокомандующему он так и не получил никакого наименования. И.В. Сталин предложил именовать его ´Багратионом´ в честь выдающегося нашего соотечественника, прославившего русское оружие в борьбе против иноземных захватчиков в 1812 году´. Дарэчы, традыцыя даваць імёны праслаўленых палкаводцаў вайсковым аперацыям зарадзілася ў Чырвонай арміі на год раней. Прынамсі, у 1943 годзе Смаленская наступальная аперацыя савецкіх войск атрымала назву ´Сувораў´, а контрнаступленне пад Курскам - ´Кутузаў´, баявыя дзеянні на белгародска-харкаўскім напрамку - ´Палкаводзец Румянцаў´.

Неабходныя карэктывы

Пасля таго як І. Сталін азнаёміўся з прадстаўленым Генштабам планам наступальнай аперацыі ў Беларусі, ён вырашыў яшчэ раз абмеркаваць яго з камандуючымі франтамі. Cпачатку 22-23 мая членамі Стаўкі Г. Жукавым, А. Васілеўскім і А. Антонавым па чарзе з дакладамі былі прыняты К. Ракасоўскі, І. Баграмян і І. Чарняхоўскі, з якімі дэталёва абмеркавалі дзеянні падначаленых ім адпаведна 1-га Беларускага, 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў падчас маючага адбыцца маштабнага наступлення савецкіх войск. Камандуючы 2-м Беларускім фронтам І. Пятроў на згаданую нараду не запрашаўся, бо на першым этапе аперацыі ´Баграціён´ войскам яго фронту адводзілася дапаможная роля. 24-га адбылася сустрэча ў ´пашыраным´ складзе, з удзелам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. Сталіна.

На момант пачатку нарады ўжо былі вывераны пазіцыі і, як успамінаў І. Баграмян, ´по плану операции все было ясно... Выступления командующих фронтами сводились в основном к тому, как они мыслят решать фронтовые задачи´. Аднак сваю думку, адрозную ад зацверджанага плана, асмеліўся агучыць І. Сталіну камандуючы 1-м Беларускім фронтам К. Ракасоўскі.

´Мы готовились к боям тщательно, - апісваў гэтую сітуацыю ў сваіх мемуарах ´Солдатский долг´ Канстанцін Канстанцінавіч. - Составлению плана предшествовала большая работа на местности, в особенности на переднем крае. Приходилось в буквальном смысле слова ползать на животе. Изучение местности и состояния вражеской обороны убедило в том, что на правом крыле фронта целесообразно нанести два удара с разных участков: один - силами 3-й и 48-й армий из района Рогачева на Бобруйск, Осиповичи, другой - силами 65-й и 28-й армий из района нижнее течение Березины, Озаричи в общем направлении на Слуцк. Причем оба удара должны быть главными. Это шло вразрез с установившимся взглядом, согласно которому при наступлении наносится один главный удар, для чего и сосредоточиваются основные силы и средства. Принимая несколько необычное решение, мы шли на известное распыление сил, но в болотах Полесья другого выхода, а вернее сказать - другого пути к успеху операции у нас не было.

Окончательно план наступления отрабатывался в Ставке... Верховный Главнокомандующий и его заместители настаивали на том, чтобы нанести один главный удар - с плацдарма на Днепре (район Рогачева), находившегося в руках 3-й армии. Дважды мне предлагали выйти в соседнюю комнату, чтобы продумать предложение Ставки. После каждого такого ´продумывания´ приходилось с новой силой отстаивать свое решение. Убедившись, что я твердо настаиваю на нашей точке зрения, Сталин утвердил план операции в том виде, как мы его представили.

- Настойчивость командующего фронтом, - сказал он, - доказывает, что организация наступления тщательно продумана. А это надежная гарантия успеха... ´

Так нараджаўся ´Баграціён´.

www.belta.by

Першы намеснiк начальнiка Генеральнага штаба А.Антонаў (справа) i начальнiк Аператыўнага ўпраўлення Генштаба С.Штаменка 1944г.

Праўда, некаторыя сучасныя гісторыкі, спасылаючыся найперш на ўспаміны Г. Жукава, абвяргаюць ініцыятыву К. Ракасоўскага наконт двух галоўных удараў 1-га Беларускага фронту, сцвярджаючы, што такое рашэнне было зацверджана І. Сталіным па прапанове Генштаба яшчэ да прыезду Канстанціна Канстанцінавіча ў Стаўку. Аднак, як бы там ні было, назаўтра такое ж рашэнне было зацверджана і для 3-га Беларускага фронту, аб чым, дарэчы, падтрымліваючы К. Ракасоўскага, піша ў сваёй кнізе ´Генеральный штаб в годы войны´ С. Штаменка: ´Однако днем 25 мая при докладе плана в Ставке было предложено спланировать для 3-го Белорусского фронта два одновременных удара - на богушевском (Багушэўск - гарадскі пасёлак у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. - С.Ж.) и оршанском направлениях. В течение ночи над этим трудились И.Д. Черняховский, В.Е. Макаров (член Ваеннага Савета 3-га Беларускага фронту. - С.Ж.) и начальник направления полковник В.Ф. Мернов... Перед рассветом Черняховский, Макаров и я поехали на ´Дальнюю дачу´ Сталина по Дмитровскому шоссе. Верховный Главнокомандующий выслушал наш доклад и утвердил план без замечаний´.

Цяжка ў вучэнні...

Акрамя добра прадуманай вайсковай стратэгіі аперацыі ´Баграціён´, кіраўніцтвам Генштаба і камандуючымі франтоў была арганізавана шырокамаштабная кампанія па дэзынфармацыі праціўніка, першачарговай задачай якой стала забеспячэнне скрытнасці падрыхтоўкі будучага наступлення. Для гэтага на асноўных напрамках штурму савецкімі войскамі варожых умацаванняў і фартыфікацыйных збудаванняў праводзілася работа па падрыхтоўцы буйных населеных пунктаў, размешчаных у прыфрантавой зоне, да кругавой абароны. Каб збіць з панталыку нямецкую разведку, шырока прымяняліся макеты баявой тэхнікі і іншыя фальшывыя аб´екты, для ´супрацьпаветранай абароны´ якіх былі ўстаноўлены зеніткі і арганізавана патруляванне знішчальнікаў. Франтавыя, вайсковыя і дывізіённыя газеты публікавалі матэрыялы выключна абарончай тэматыкі, ды і ўся вусная агітацыя, што праводзілася ў падраздзяленнях, была нацэлена на ўтрыманне занятых пазіцый.

Як успамінаў К. Ракасоўскі, ´днем от фронта к тылу совершались ложные движения танков, артиллерии, пехоты и железнодорожных эшелонов с макетами. Во многих местах готовились ложные переправы, дороги, выставлялись ложные маскировочные сети. Сосредоточиваемые войска переправлялись через реки только ночью, по понтонным мостам, которые с рассветом разводились и тщательно маскировались. На второстепенных участках сосредоточивалось значительное количество артиллерии, которая, произведя несколько огневых налетов по расположению противника, уводилась в тыл, а на местах ложных огневых позиций оставлялись макеты орудий. Только на участке 48-й армии, например, южнее Рогачева, в подготовительный период было выставлено более 200 макетов ложных артиллерийских и минометных батарей... ´

Адным словам, усе гэтыя дзеянні стваралі ілюзію паслаблення беларускага стратэгічнага напрамку з пункту гледжання наступлення. І менавіта такую інфармацыю ваеннаму кіраўніцтву вермахта дакладвала разведка, прычым з самых розных крыніц. У выніку ў праціўніка склалася цвёрдае перакананне, што ў пачатку лета 1944-га ў раёне ´беларускага балкона´ Чырвоная армія не збіраецца пачынаць актыўных баявых дзеянняў, а рыхтуе наступленне на іншых участках савецка-германскага фронту, дзе былі дасягнуты найбольшыя вынікі ў час веснавой ваеннай кампаніі. Прынамсі, у сваіх пасляваенных успамінах камандуючы 4-й арміяй вермахта Курт фон Ціпельскірх адзначыў, што гітлераўскія вярхі чакалі наступлення на поўдні, ва Украіне, і на поўначы, у Прыбалтыцы, але ніяк не ў цэнтры, у Беларусі. І гэтае меркаванне было настолькі трывалым і не падлягала сумненню, што камандуючы групай армій ´Цэнтр´ генерал-фельдмаршал Э. Буш у сярэдзіне чэрвеня, за некалькі дзён да пачатку савецкімі войскамі аперацыі ´Баграціён´, выправіўся ў адпачынак.

Адначасова з працэсам актыўнай і разнапланавай дэзынфармацыі праціўніка праводзілася і навучанне войск тактыцы імклівага наступлення. У неглыбокім тыле на спецыяльна абсталяваных участках салдаты-пехацінцы вучыліся плаваць, пры дапамозе спадручных сродкаў і без іх пераадольваць водныя перашкоды, авалодваць навыкамі навядзення штурмавых мастоў, карыстання надзіманымі лодкамі і г. д.

Побач з пяхотай старанна рыхтаваліся да наступлення і артылерысты. Яны праводзілі прыстрэлку цэляў, адпрацоўвалі тактыку ўзаемадзеяння з агульнавайсковымі падраздзяленнямі і танкамі, будавалі спецыяльныя платы і валакушы для перапраўкі гармат цераз рэкі і балоты. Танкісты таксама адтрэніроўвалі свае дзеянні ў лясіста-балоцістай мясцовасці, забяспечвалі кожную баявую машыну бярвёнамі і іншым спецыяльным рыштункам для пераадолення рвоў.

Свае спецыфічныя задачы былі і ў авіятараў, якія сумяшчалі падрыхтоўчы перыяд з актыўнай паветранай разведкай баявых парадкаў праціўніка і нанясеннем бомбавых удараў па варожых умацаваннях і чыгуначных вузлах. Істотны ўклад у перамогу ў будучай бітве ўносілі і інжынерныя падраздзяленні, якія рыхтавалі мясцовасць да актыўнай фазы наступлення: рамантавалі і ўзводзілі новыя масты, абсталёўвалі пераправы, для бесперабойнага забеспячэння войск на ўсім этапе аперацыі пракладалі ў бок перадавой новыя аўтамабільныя дарогі і чыгуначныя пуці...

Скрытай для праціўніка і ў той жа час бясцэннай для савецкіх войск была дзейнасць сапёраў, якія ўвесь час, яшчэ да пачатку баявых дзеянняў, знаходзіліся на пярэднім рубяжы. Вось як, напрыклад, апісваў дзеянні сваіх сапёраў камандуючы 1-м Беларускім фронтам К. Ракасоўскі: ´Большую работу проделали саперы. В течение 20 дней июня ими было снято 34 465 противотанковых и противопехотных мин противника, 76 сюрпризов и 132 фугаса. На направлении главного удара наших войск ими было проделано 193 прохода для танков и пехоты. Наведено через реки Друть и Днепр и подготовлено к наведению с началом наступления 42 переправы. Для обеспечения перегруппировки войск и работы тыла саперами в мае и июне было построено 15 переправ грузоподъемностью 60 т каждая, восемь 30-тонных, две 16-тонных и большое количество колейных, жердевых и профилированных дорог... ´

Так нараджаўся ´Баграціён´.

www.belta.by

Галоўны манумент мемарыяльнага комплексу ў гонар Беларускай наступальнай аперацыi ´Баграцiён´, узведзенага ў 2014 годзе каля вёскi Ракавiчы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласцi

Усе гэтыя намаганні, як паказвае ход далейшых падзей, не былі марнымі. У многім дзякуючы ўмела распрацаванай стратэгіі і падрыхтоўчаму перыяду, Чырвоная армія здолела аператыўна правесці найбуйнейшую ў гісторыі Другой сусветнай вайны наступальную аперацыю пад назвай ´Баграціён´.

Сяргей ЖОЛУД

иcтoчник: www.belta.by