´Кіравец´ - у ліку лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу ´СМІ ў Беларусі´.

Сродкі масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці, у тым ліку і раённая газета ´Кіравец´, прымаюць удзел у ХХІІІ Міжнароднай спецыялізаванай выставе ´СМІ ў Беларусі´, якая праходзіць у Мінску з 2 па 4 мая ў Нацыянальным выставачным цэнтры ´БелЭкспа´.

У выставе ўдзельнічаюць больш за 50 экспанентаў, якія прадстаўляюць друкаваныя і электронныя СМІ, сеткавыя выданні Беларусі, Расіі, Украіны, краін Балтыі, Узбекістана і КНР.

Цэнтральныя тэмы экспазіцый - 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, II Еўрапейскія гульні, сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі, адраджэнне малой радзімы.

У дзень адкрыцця выставы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу за высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой, які арганізоўваецца Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі.

У ліку пераможцаў - установа ´Рэдакцыя раённай газеты ´Кіравец´. Дыплом і каштоўны падарунак галоўнаму рэдактару Наталлі Хадаковай уручылі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алянсандр Карлюкевіч і намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Алена Радчанка (на здымку).

иcтoчник: www.bobreparhiya.by