У ААТ ´Неўскі-Агра´ кукурузу сеюць новай сеялкай.

Актыўна вядзецца сяўба кукурузы ў ААТ ´Неўскі-Агра´. Тым болей што для гэтых мэт да сёлетняй пасяўной ААТ ´Бабруйскі мясакамбінат´ на шэфскіх умовах набыў для гаспадаркі новую тэхніку: сучасную сеялку ´Kinze 3600´, асноўная функцыя якой - пункцірнае высейванне насення такіх культур, як сланечнік, соя і кукуруза (кукурузу сее адразу 12 радкоў), і культыватар ´Lemken Karat´ - ідэальны варыянт для павярхоўнай і глыбокай сцерневай апрацоўкі глебы.

У ААТ ´Неўскі-Агра´ кукурузу сеюць новай сеялкай.

А вось і героі сяўбы - тыя, хто тэхніку прыводзіць у дзеянне, хто сваёй нястомнай працай памнажае дабрабыт калектыву.

У ААТ ´Неўскі-Агра´ кукурузу сеюць новай сеялкай.

Аляксандр Барысавіч Нічыпаловіч, механізатар Бабруйскага ААТ ´Аграмашсервіс´, на сваім трактары ´МТЗ 3522´ у агрэгаце з сеялкай ´Kinze 3600´ (сеялка гаспадароў поля) дапамогае калегам у напружаную пару сяўбы.

У ААТ ´Неўскі-Агра´ кукурузу сеюць новай сеялкай.

Іван Аляксеевіч Дзешкавец на трактары ´Claas´ у агрэгаце з новенькім культыватарам рыхтуе глебу да сяўбы.

У ААТ ´Неўскі-Агра´ кукурузу сеюць новай сеялкай.

Анатоль Уладзіміравіч Пялешка, хоць і на заслужаным адпачынку (стаж у гаспадарцы звыш 25 гадоў), у час пасяўной - ´на перадавой´. Колішні шматразовы перадавік цяпер заняты на падвозцы насення кукурузы да сеялкі. Ажыццяўляе ён гэта на трактары ´МТЗ 320´. Зрэшты, на працягу некаторага часу тэхніка не працавала. Сёлета адрамантавалі і прымяняюць не толькі для падвозкі насення, але і для работ у садзе.

У ААТ ´Неўскі-Агра´ кукурузу сеюць новай сеялкай.

Палявод Віктар Станіслававіч Дзешкавец займаецца засыпкай кукурузнага насення ў сеялку. Заняткам сваім задаволены, як і ў цэлым работай у гаспадарцы.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by