Абмеркавалі асноўныя пытанні галіны.

Асноўныя пытанні жывёлагадоўчай галіны раёна абмеркавалі на днях. Удзел у нарадзе для кіраўнікоў, галоўных спецыялістаў зааветслужб сельгасарганізацый, спецыялістаў райсельгасхарчу прынялі старшыня райвыканкама Павел Найдзён, пракурор раёна Генадзь Ярмак, намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Рустам Хамдамаў. Мерапрыемства прайшло на базе ААТ ´Міхалёўская Ніва´.

- Галоўная задача ўсіх, хто задзейнічаны ў галіне, - карміць і паіць жывёлу, даглядаць яе, атрымліваць выручку за прадукцыю, плаціць заробак работнікам, - адзначыў, адкрываючы плянарнае пасяджэнне, Павел Найдзён. Між тым далёка, як ён адзначыў, не ва ўсіх гаспадарках вытворчы працэс наладжаны належным чынам, што негатыўна ўплывае на агульны вынік галіны. За 1 квартал недабор прадукцыі ў пералічэнне на грошы склаў каля 1 млн. рублёў.

Маецца шмат пытанняў, як аказалася, да забеспячэння захаванасці сельгасмаёмасці. Па словах Рустама Хамдамава, пачынаючы з 5 сакавіка, раённай міліцыяй устаноўлена 28 фактаў (практычна ва ўсіх гаспадарках) адсутнасці вартавой аховы на аб´ектах аграпрамысловага комплексу ў начны час. Пры гэтым выяўлена 7 крадзяжоў сельгасмаёмасці - сена, мукі, паліва, 13 выпадкаў знаходжання работнікаў (у асноўным жывёлаводаў) на працоўным месцы ў нецвярозым стане. Не паддаецца разуменню, па словах Паўла Найдзёна, і факт рэагавання на злодзеяў у гаспадарках. У некаторых з іх, як выявілася, нячыстыя на руку грамадзяне працягваюць з´яўляцца членамі калектываў, што не садзейнічае ўмацаванню дысцыпліны.

Асаблівую ўвагу кіраўнік раёна звярнуў на навядзенне чысціні на сельгасаб´ектах. Да 9 Мая, па словах Паўла Найдзёна, парадак у раёне павінен быць наведзены ідэальны.

Значная ўвага была ўдзелена недапрацоўкам у вытворчасці малака і пераводу жывёлы на летне-пашавае ўтрыманне. Гэтыя пытанні ўдзельнікі нарады абмеркавалі на пашы ААТ ´Міхалёўская Ніва´, дзе другі дзень як жывёла знаходзілася на выпасе.

- Мера пераводу дойнага статку на пашу апраўданая, - заўважыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў, - з яе выкарыстаннем у раёне прыкметна прыбавілі з рэалізацыяй малака.

Рабіць гэта, па яго словах, трэба неадкладна, аднак з веданнем справы. У прыватнасці, правільна арганізаваць тэрыторыю для выпасу, прадугледзець неабходныя там сена і соль, улічыць іншыя важныя моманты. Пра ўсё гэта вялася размова. Там жа абмеркавалі пытанні аднаўлення статку, лячэння хворай жывёлы, спосабы матэрыяльнага заахвочання ў гаспадарках жывёлаводаў і спецыялістаў, як адну з мер павелічэння вытворчасці працы работнікаў, эфектыўнасці жывёлагадоўлі.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by