Варатынцы сеюць кукурузу.

Не першы тыдзень вядзецца пасяўная ў філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´. У гаспадарцы своечасова пасеялі раннюю ярыну, на гэтую пару ўжо і 208 гектараў адналетніх траў на зялёны корм жывёле. Апошнімі збіраюцца засеяць яшчэ прыкладна 100-120 гектараў.

Цяпер жа ўся ўвага скіравана на сяўбу кукурузы, пад якую тут адвялі адну тысячу гектараў. На зерне - а гэта 150 га - культуру ўжо пасеялі, цяпер займаюцца сяўбой на зялёную масу. Насеннем, па словах дырэктара Уладзіміра Давыдзенкі, гаспадарка цалкам забяспечана, амаль усё яно - замежнай вытворчасці, высокіх пасяўных якасцяў. Зерне кукурузы ў філіяле ´Варатынь´ выкарыстоўваюць на мэты жывёлагадоўлі. Звычайна некаторую частку заплюшчваюць, астатняе дасушваюць, каб потым гатаваць з яго камбікорм на ўласным заводзе.

Немалую падтрымку, як тут адзначылі, сельгасарганізацыі аказваюць прамыслоўцы. Вось і да сёлетняй сяўбы галаўное прадпрыемства - ААТ ´БЗТДіА´, дапамагло з набыццём насення, мінеральных угнаенняў, запчастак для сельгастэхнікі.

Варатынцы сеюць кукурузу.

Галоўны аграном Аляксандр Аляксандравіч Парахневіч (справа) дапамагае механізатару Раману Аляксандравічу Цэдранкову з настройкамі сеялкі.

- Усё б добра, каб не адсутнасць дажджоў, - разважае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Аляксандравіч Парахневіч, пакуль едзем на кукурузнае поле. - З надзеяй чакаем яго штодня, але пакуль дарэмна.

На недахоп вільгаці ўказвалі і клубы пылу, што суправаджалі пасяўную тэхніку, - трактар ´МТЗ-1221´ у агрэгаце з замежнай сеялкай дакладнага высеву ´Квернеланд оптыма´, якімі запраўляў вопытны механізатар Раман Аляксандравіч Цэдранкоў.

Варатынцы сеюць кукурузу.

Канстанцін Мікалаевіч Фіневіч.

Задача палявода Канстанціна Мікалаевіча Фіневіча падчас сяўбы - загружаць кукурузнае насенне з прычэпа трактара ў адпаведныя адсекі на сеялцы. На падвозцы насення ў дзень нашага прыезду быў заняты Уладзімір Віктаравіч Вараб´ёў.

Варатынцы сеюць кукурузу.

Уладзімір Віктаравіч Вараб´ёў.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by