Жменька ўспамінаў пра роднае, блізкае ...

Ці шмат мы ведаем пра гісторыю свайго горада, вуліц, па якіх праходзім амаль кожны дзень, пра людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у яго развіццё? Якія таямніцы ўтойваюць у сабе будынкі? Багацце і гонар любога горада складаюць яго жыхары. Успаміны людзей, якія жылі, працавалі і зараз жывуць і працуюць у нашым горадзе заўсёды выклікаюць зацікаўленасць, асабіста ў падрастаючага пакалення.

Спазнаць свой край можна з дапамогай кніг, часопісаў, газет, экскурсій, але лепш за ўсё паслухаць успаміны відавочцаў. На мерапрыемстве ´Жменька ўспамінаў пра роднае, блізкае ... ´, якое адбылося ў ЦГБ імя М. Горкага, навучэнцы 5 ´А´ класа ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´ разам з бібліятэкарам пагарталі старонкі мясцовых газет: ´Бабруйскае жыццё´, ´Коммерческий курьер´, ´Вечерний Бобруйск´, пазнаёміліся з гісторыяй горада. Дзеці з цікавасцю слухалі ваенныя ўспаміны Тамары Іванаўны Харашун, якія яна прадставіла ў сваёй кнізе ´Моё военное детство´. Тамара Іванаўна ў мінулым (2018г.) адзначыла 86 год нараджэння, але і зараз адрозніваецца энергічнасцю, жаданнем атрымліваць новыя веды, яна добра памятае сваё цяжкае дзяцінства і вельмі цікава дзеліцца сваімі жыццёвымі ўспамінамі. Яе лёс цесна звязаны з дрэваапрацоўчай прамысловасцю, яна працавала на Бабрускім фанерна-апрацоўчым камбінаце (дарэчы ´ФанДОК´ зараз адзначае 90-гадовы юбілей), на працягу 40 гадоў працавала выкладчыкам ў Бабруйскім лесатэхнічным каледжы. Некалькі дзяўчын, якія найбольш зацікавіліся ўспамінамі Тамары Іванаўны, засталіся пасля мерапрыемства, каб яшчэ трохі паслухаць успаміны гэтай незвычайнай жанчыны.

иcтoчник: bobruisk-library.by