У радзе гаспадарак раннюю ярыну пасеялі

У ліку тых, хто па стане на ўчарашні дзень завяршыў сяўбу ранніх яравых культур, - філіялы ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´ і ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´, а таксама СВК ´Гігант´ і ААТ ´Міхалёўская Ніва´. Падцягваюцца і астатнія.

Завершана ў раёне першая падкормка азімай збажыны і рапсу. Некаторыя гаспадаркі - у прыватнасці, філіял ´Варатынь´ - падкармілі азімы рапс двойчы і ўзяліся за другую падкормку збожжавых.

У ТАА ´ВЕОМ´ пасеялі 19 га цыбулі. У ´Міхалёўскай Ніве´ - больш за 100 га цукровых буракоў. Прыступілі да гэтай работы і ў ´Неўскім-Агра´.

Працягваецца вывазка на палі і ўнясенне ў глебу арганічных угнаенняў, вядзецца падрыхтоўка глебы пад кукурузу і бульбу - менавіта гэтыя культуры на чарзе ў пасяўным спісе гаспадарак. Зрэшты, у ´Харчавіку-Агра´ 80 га кукурузы ўжо і пасеялі.

Таксама аграрыі займаюцца падсейваннем мнагалетніх траў, перазалужваннем луга-пашавых

угоддзяў.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by