Земляробам ´Харчавіка-Агра´ падзякавалі за працу.

Добрае слова не бывае лішнім. Асабліва калі яно ўзважанае і за нялёгкую сельскагаспадарчую працу. Дадае настрою, выклікае жаданне дасягнуць найлепшага выніку, прынесці яшчэ большую карысць гаспадарцы і сабе.

Менавіта падзяка за працу - і не толькі словам, але і песняй - стала повадам для сходу, які прайшоў у працоўным калектыве філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´ на гэтым тыдні з удзелам саветніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыса Клешчукевіча і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама Галіны Чарновай.

- Мы завяршылі сяўбу ранняй ярыны, - адзначыў, звяртаючыся да калектыву дырэктар філіяла Міхаіл Стрыжэўскі. - Зрабілі гэта своечасова, бо падрыхтаваліся яшчэ з восені - практычна цалкам паднялі зябліва, унеслі мінеральныя ўгнаенні, чым значна знізілі цяжар на вясну. І кожны з вас зрабіў немалы ўнёсак у гэтую справу, што, вядома ж, будзе ацэнена па заслугах.

Земляробам ´Харчавіка-Агра´ падзякавалі за працу.

Тое, што ў гаспадарцы дояць сёння 19,6 літра малака на карову, заслуга, па словах дырэктара, і работнікаў палёў, якія забяспечылі трывалую кармавую базу. Таму павелічэнне аб´ёмаў продажу малака, як ён адзначыў, напрамую ўплывае на заробак усяго калектыву.

Акцэнтуючы ўвагу на працягу пасяўной - сяўбе кукурузы, якой у гаспадарцы бяруцца засеяць паўтысячы гектар, кіраўнік ´Харчавіка-Агра´ заклікаў земляробаў падыйсці да гэтага з тым жа сумленнем і адказнасцю, каб вынік сельскагаспадарчага года прынёс калектыву плён і шчодрую матэрыяльную прыбаўку сем´ям.

Словы падзякі за працу і цёплыя пажаданні на далейшую сяўбу яравых культур работнікам філіяла ´Харчавік-Агра´ выказалі таксама Галіна Чарнова і Барыс Клешчукевіч.

Земляробам ´Харчавіка-Агра´ падзякавалі за працу.

Не засталіся ў баку і работнікі культуры. Народны фальклорны ансамбль ´Дубрава´ Цялушскага СДК падзякаваў хлебаробам за працу і натхніў іх на працяг пасяўной цудоўным выкананнем беларускіх песень.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by