Старт палявым работам дадзены.

Веснавыя палявыя работы ў раёне пачаліся з падсейвання траў бабовых і бабова-зёлкавых сумясяў пад азімыя культуры.

Да гэтага прыступілі аграрыі філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´ (падсеяна канюшына на плошчы ў 180 га) і філіяла ´Агракамбінат КХП´ ААТ ´Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў´ (болей за 60 га). ´Пасля замінкі, выкліканай кароткачасовым снегам, за гэтую работу возьмуцца і ва ўсіх астатніх сельгасарганізацыях´, - паведаміла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская. Акрамя таго, з яе слоў, пяць раённых гаспадарак - філіял ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´, ´Агракамбінат КХП´, ААТ ´Міхалёўская Ніва´, ´Саўгас Кісялевічы´ і Бабруйскі ААТ ´Аграмашсервіс´, прыступілі да ранне-веснавога ўзворвання палёў (усяго ўвесну заарана болей за 300 га плошчаў). У бліжэйшыя дзень-два, як плануецца, да гэтага віду работ падключацца іншыя сельгасарганізацыі Бабруйшчыны. Зрэшты, у СВК ´Гігант´ і філіяле ´Харчавік-Агра´ палі ўзараны пад зябліва.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by