Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшую арганізацыю.

Бяспечныя ўмовы працы - адзін з асноўных паказчыкаў, якія характарызуюць высокаарганізаваную дзейнасць калектыву, клопат наймальніка пра людзей, якія абслугоўваюць вытворчасць, забяспечваюць дзейнасць арганізацыі.

Кіруючыся гэтым і ў мэтах стымулявання і актывізацыі работы па ахове працы, павышэння зацікаўленасці арганізацый у стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў, у раёне стала традыцыяй праводзіць агляды-конкурсы на лепшую арганізацыю па ахове працы.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу ўдзел у ім прымаюць арганізацыі, у якіх на працягу справаздачнага перыяду па віне наймальніка не адбылося смяротных няшчасных выпадкаў або з цяжкімі наступствамі.

Зацверджаны вынікі агляду-конкурсу за 2018 год. Сярод арганізацый вытворчай сферы пераможцамі прызнаны ЗАТ ´Птушкафабрыка ´Вішнёўка´ (1-е месца), ААТ ´ПМК-84 ´Водбуд´ (2-е) і ААТ ´Міхалёўская Ніва´ (3-е).

Сярод арганізацый невытворчай сферы ў лідарах дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання ´Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат´. 2-е месца прысуджана Туголіцкай СШ, 3-е - Ленінскаму ВПК ´Дз/сад-СШ´.

Сур´ёзная работа па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму праводзіцца і ў ДЛГУ ´Бабруйскі лясгас´, вынікам чаго з´яўляецца прызнанне дадзенай арганізацыі базавай па ахове працы па накірунку ´Арганізацыя вытворчай сферы´.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by