Пераможца абласнога конкурсу.

Першае месца ў малодшай узроставай катэгорыі - такога выніку дасягнула вучаніца 4-га класа Міхалёўскага ВПК ´Дз/сад-СШ´ Таццяна Тарасенка, якая прыняла ўдзел у абласным конкурсе па прафілактыцы электратраўматызму.

Конкурс праводзіўся на працягу лістапада-снежня. Яго арганізатарамі з´яўляецца галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і філіял ´Энерганагляд´ РУП ´Магілёўэнерга´.

Мерапрыемства праводзілася ў трох узроставых катэгорыях. Па выніках 1-га этапу (конкурс рэфератаў) вызначаны пераможцы ў кожнай узроставай групе. У 2-м этапе для іх праведзена інтэрактыўная віктарына на веданне правілаў электрабяспекі, у якой і перамагла Таццяна. Яна атрымала магчымасць увайсці ў фінальную тройку абласнога конкурсу і прыняць ўдзел у гульні ´Поле цудаў´, якая і прывяла да перамогі.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by