Па старонках рукапісных фаліянтаў

У ГБ № 8 ім. Е. Полацкай для вучняў 3 ´А´ класа ДУА ´Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска´ адбыўся чацвёрты занятак культурна-асветніцкага праекту ´Кніжкіна гісторыя´. Тэмай чарговага занятку стала рукапісная кніга - ´Па старонках рукапісных фаліянтаў´. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй рукапіснай кнігі: як і з якіх матэрыялаў яе рабілі, як афармлялі, хто і дзе займаўся перапіскай кніг. Хлопчыкі і дзяўчынкі пагарталі факсімільныя выданні беларускіх рукапісных кніжных помнікаў - Тураўскага і Слуцкага Евангелля.

У другой часцы мерапрыемства дзеці паспрабавалі прачытаць тэксты факсімільных выданняў і самі пабывалі ў ролі афарміцеляў, размаляваўшы буквіцы ´старажытных´ кніг.

иcтoчник: bobruisk-library.by