Журналісты сустрэліся з нядаўнімі вайскоўцамі і іх маці

Журналісты СМІ Бабруйшчыны сустрэліся з нядаўнімі ваеннаслужачымі тэрміновай ваеннай службы г. Бабруйска і Бабруйскага раёна, якім міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў падчас урачыстасці 23 лістапада ўручыў гадзіннікі за лепшыя вынікі ў баявой падрыхтоўцы ў 2017/2018 вучэбным годзе.

Журналісты сустрэліся з нядаўнімі вайскоўцамі і іх маці

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на ўрачыстасці з удзелам міністра абароны Рэспублікі Беларусь Андрэя Раўкова

Журналісты сустрэліся з нядаўнімі вайскоўцамі і іх маці

Сустрэча адбылася ў ваенным камісарыяце г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў па ініцыятыве ваенкама палкоўніка Аляксея Беразоўскага. Удзел у ёй прынялі таксама маці маладых людзей - ганаровыя госці на цырымоніі ўзнагароджання, якім былі ўручаны лісты ўдзячнасці і кветкі.

Падчас размовы за ´круглым сталом´ ў ваенкамаце маладыя людзі распавялі пра ваенную службу і станоўчае стаўленне да яе. Маці - пра перажыванні ў час чакання, хвалюючыя моманты сустрэч з дзецьмі і гонар за сыноў.

На сустрэчы прысутнічаў і ўзнагароджаны міністрам абароны жыхар нашага раёна (родам з аг. Іванаўка), работнік ДЛГУ ´Бабруйскі лясгас´ - сяржант запасу Аляксандр Сакун.

Журналісты сустрэліся з нядаўнімі вайскоўцамі і іх маці Журналісты сустрэліся з нядаўнімі вайскоўцамі і іх маці

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by