Завяршыўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды.

Дзве суботы і дзве нядзелі лістапада, а таксама ў першыя выхадныя снежня на базе Хімоўскага ВПК ´Дз/сад-СШ´ праходзіў 2-гі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у якім прынялі ўдзел 66 школьнікаў з 13-ці раённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Пра пераможцаў першай групы школьных прадметаў мы пісалі раней, сёння ганаровую місію працягваем.

Па вучэбным прадмеце ´Фізіка´ дыплома 3-й ступені ўдастоены вучань 10 класа Глушанскага ВПК ´Дз/сад-СШ´ Якубенка Павел (настаўнік Шкленнік Т.Э. ). Па абслуговай працы найлепшых вынікаў дасягнулі 9-класніцы Варатынскай СШ Букіна Паліна (дыплом 2-й ступені), Радзівонава Ганна і Мельнічонак Марына (дыпломы 3-й ступені, настаўнік Счасновіч В.А.), а таксама вучаніца 9-га класа

Туголіцкай СШ Алісеенка Раіса (дыплом 3-й ступені, настаўнік Брэль І.А.).

Па інфарматыцы ў пераможцы выйшаў 9-класнік Каменскай СШ Ваянец Данііл (дыплом 3-й ступені, настаўнік Зябкіна Л.В.). Па рускай мове і рускай літаратуры - Анжаліка Бабыдава з Гарбацэвіцкай СШ (дыплом 1-й ступені, настаўнік Курыленка К.П.).

Па біялогіі найлепшых вынікаў дасягнулі 9-класніцы Туголіцкай СШ Ганна Рабава і Башынская Паліна (дыпломы 2-й і 3-й ступені адпаведна, настаўнік Мануленка В.В.).

Па прадмеце ´Грамадазнаўства´ дыпломаў удастоены вучаніца 10-га класа Гарбацэвіцкай СШ Браімава Елізавета (дыплом 1-й ступені, настаўнік Перапечына Н.М.), 10-класніца Ленінскага ВПК

´Дз/сад-СШ´ Асясарава Ганна (дыплом 2-й ступені, настаўнік Герасімовіч С.М.). Выпускніца Брожскай СШ Грышчанка Дзіана (настаўнік Фядзяніна Ю.У.) і яе аднагодак з Цялушскага ВПК ´Дз/сад-СШ´ Давыдзенка Яўген (настаўнік Лось І.М.) адзначаны дыпломамі 3-й ступені.

Па прадмеце ´Фізічная культура і здароўе´ высокі ўзровень падрыхтаванасці прадэманстравалі вучні Цялушскага ВПК Юшкевіч Марыя, Шурын Аляксандр (дыпломы 1-й ступені) і Супрунчык Яўген

(2-й ступені), якіх падрыхтаваў Гацко А.І, а таксама Верас Аляксандра з Хімоўскага ВПК (дыплом 2-й ступені, настаўнік Цялюк М.А.), Глушакова Дана з Туголіцкай СШ (дыплом 3-й ступені, настаўнік Урублеўскі С.І.) і Логвінаў Арцём з Варатынскай (дыплом 3-й ступені, настаўнік Бязручка У.А.).

Усяго вучні раённых школ на 2-м этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах заваявалі 26 дыпломаў, з якіх 5 - першай ступені, 6 - другой і 15 - трэцяй ступені. 15 навучэнцаў

адзначаны граматамі за выніковы ўдзел.

Наперадзе ў школьнікаў трэці, абласны, этап рэспубліканскай алімпіяды. Гэтым часам вядзецца фарміраванне рэйтынгу навучэнцаў па вучэбных прадметах, на падставе якога Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытутам развіцця адукацыі будуць дадзены рэкамендацыі па фарміраванні заявак на ўдзел каманд у ім.

Спадзяемся, што вучні нашага раёна прымуць удзел у абласным этапе.

Алена КАРПЕНКА

(на падставе дадзеных аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама).

иcтoчник: www.tribunapracy.by