24 лістапада ў шосты школьны дзень у ДУА ´Ленінскі ВПК ДС-СШ Бабруйскага раёна´ прайшоў Дзень прававых ведаў. На працягу дня адбыліся: прававая гульня ´Прававедай-ка´, дзе навучэнцы ўзгадвалі, малявалі, абгрунтоўвалі свае правы, а потым размяшчалі выявы праў на імправізаваным стэндзе.

Мультпарад ´Вучымся аналізаваць учынкі´ дазволіў дзецям праз цікавае найсці карыснае для сябе. А квест-гульня ´Я ведаю свае правы´ вельмі зацікавіла і старшакласнікаў і малодшых, знайсці заданне, правільна выканаць і адстаяць сваю пазіцыю атрымалася не ў кожнага, аднак навучэнцы ўпэўніліся, што не толькі правы ёсць у кожнага, але і абавязкі.

Тэст-апыт ´Не парушай закон!´ падвёў вынікі дня. Найбольш дапытлівымі ў гэты дзень былі Каўганаў Станіслаў і Майсеенка Мітрафан.

Дзень прававых ведаў Дзень прававых ведаў

иcтoчник: lenina.bobruisk.edu.by