Над аднаўленнем статку трэба працаваць.

У райвыканкаме прайшла абласная нарада па пытаннях аднаўлення статку буйной рагатай жывёлы ў сельгасарганізацыях раёна. Яе ўдзельнікамі сталі кіраўнікі, галоўныя зааветспецыялісты, загадчыкі малочна-таварных ферм, тэхнікі-асемянатары гаспадарак, спецыялісты райсельгасхарчу. Удзел у абмеркаванні надзённых пытанняў жывёлагадоўлі прынялі гендырэктар Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства В.І. Віткоўскі, іншыя прадстаўнікі ўстановы.

Падчас нарады былі заслуханы тэхнікі-асемянатары кожнай з МТФ раёна адносна выканання плана па асемяненні буйной рагатай жывёлы і праблем, якія маюцца ў гэтым накірунку, у прыватнасці, лячэння гінекалагічна хворай жывёлы.

На сёння, як адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў, праблемным застаецца балансаванне рацыёнаў кармлення БРЖ. Каб атрымаць плануемае сярэднесутачнае прыбаўленне ў вазе на тых жа рамонтных цялушках, у рацыёне апошніх павінны быць канцэнтраваныя кармы. Аднак з-за недахопу ўласнага фуражу і сродкаў на набыццё канцэнтратаў у прадпрыемстваў-перапрацоўшчыкаў рацыёны далёка не ўсіх сельгасарганізацый адпавядаюць тэхналагічным.

Хоць колькі ´перакрыць´ праблему дэфіцыту канцэнтратаў, якая негатыўна сказваецца на вазе БРЖ, здольны ў некаторай ступені ветэрынарныя мерапрыемствы - пра іх падрабязна гаварылася падчас нарады. Шмат увагі было ўдзелена вырашэнню пытанняў лячэння гінекалагічна хворай жывёлы. Гэтая праблема ў раёне маецца і, безумоўна, не садзейнічае павышэнню прадуктыўнасці галіны.

На тое, што ў гаспадарцы справы з аднаўленнем дойнага статка абстаяць нядрэнна, указвае наяўнасць 120% цялушак на 100 галоў кароў. Пры тым што ў цэлым па раёне гэты паказчык да нормы не дацягвае (105% на 100 галоў), у філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´, да прыкладу, ён складае 135% на 100.

Адпаведныя нарады з удзелам кіруючага складу і спецыялістаў Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства праводзяцца ў раёне кожны квартал, што ў комплексе з іншымі вытворчымі мерапрыемствамі садзейнічае актывізацыі вырашэння праблемных пытанняў у жывёлагадоўлі.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by