Яшчэ адзін ´ШАГ´ ў Міхалёўскім ВПК.

У мэтах выхавання ўсебакова развітай асобы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе кожны чацвёрты чацвер месяца для вучняў 9-11-х класаў наладжваецца адзіны дзень інфармавання пад агульнай назвай ´ШАГ´ - ´Школа актыўнага грамадзяніна´. На мерапрыемства запрашаюцца дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутаты, медыйныя персоны.

У Міхалёўскі ВПК ´Дз/сад-СШ´ на сустрэчу са старшакласнікамі ў гэты чацвер прыйшоў старшыня Бортнікаўскага сельсавета Я.І. Чэркас. Тэма, на якую вялася размова, стала працягам папярэдняй і датычылася 100-годдзя УЛКСМ. Яўген Іванавіч, а таксама дырэктар ВПК Вераніка Падаляк - колішні першы старшыня РК ГА ´БРСМ´, настаўнікі школы, чыя маладосць звязана з камсамолам, падзяліліся з юнакамі і дзяўчатамі ўспамінамі пра дзейнасць маладзёжнага руху і добрыя справы, якія ініцыяваў УЛКСМ.

Алена КАРПЕНКА.

Фота з архіву Міхалёўскага ВПК.

иcтoчник: www.tribunapracy.by