Спартыўная сям´я - здаровая краіна.

Раённы сямейны творчы конкурс пад такой назвай, у рамках сямейнага праекту ´Тата-зала´, прайшоў у мінулую суботу ў пас. Туголіца. Задачы мерапрыемства - умацаванне традыцый і пераемнасці пакаленняў, павышэнне ролі сям´і ў грамадстве як ключавога фактару дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі, далучэнне вясковай моладзі да здаровага ладу жыцця, а таксама распрацоўка і ўкараненне новых форм работы па арганізацыі вольнага часу маладых людзей.

Спартыўная сям´я - здаровая краіна.

Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама сумесна з раённым камітэтам ГА ´БРСМ´. Удзельнікамі праекту сталі маладыя сем´і ва ўзросце да 31 года з дзецьмі, якія пражываюць на тэрыторыі раёна, працуюць у раённых

арганізацыях.

З сямі спартыўных каманд, якія прынялі ўдзел у конкурсе, пераможцам прызнана сям´я Шувыкіных у складзе таты Мікалая, матулі Кацярыны і дачушкі Марыі. Ім, а таксама ўсім удзельнікам спартыўнага свята былі ўручаны дыпломы, граматы і падарункі на памяць.

Зрэшты, сямейны праект ´Тата-зала´ - гэта сучасная форма ўзаемадзеяння маладых бацькоў і ўстаноў адукацыі ў мэтах выхавання падрастаючага пакалення.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву РК ГА ´БРСМ´.

иcтoчник: www.tribunapracy.by