Легенды старажытных замкаў

У ГБ № 8 ім. Е. Полацкай прайшла чарговая экспрэс-вандроўка праекту ´Гэта мая Краіна!´ пад назвай ´Легенды старажытных замкаў´. Удзельнікі праекту, вучні 5 ´Б´ класа ДУА ´СШ № 18 г. Бабруйска´ здзейснілі віртуальную вандроўку ў Гродзенскую вобласць, дзе пазнаёміліся са славутасцямі абласнога цэнтра - горада Гродна, а таксама даведаліся пра слаўную гісторыю і таямнічыя легенды старажытных замкаў ў Лідзе, Міры, Навагрудку, Гальшанах. Дзеці завіталі на малую радзіму, маёнтак Залессе, што ў Смаргонскім раёне, выдатнага дыпламата і палітычнага дзеяча нашай дзяржавы, а таксама таленавітага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. На прыканцы мерапрыемства вучні разгадалі цікавы філворд пра Гродзенскую вобласць.

иcтoчник: bobruisk-library.by