Дэпутаты прынялі важныя рашэнні

Пазачарговая 9-я сесія Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў пад началам яго старшыні Людмілы Крычко працавала ў райвыканкаме ў гэты панядзелак. На парадак дня было вынесена 12 пытанняў, у асноўным - аб унясенні змен і дапаўненняў у раней прынятыя сесіяй райсавета рашэнні.

Частка пытанняў датычылася пераразмеркавання сродкаў раённага бюджэту. У прыватнасці, неабходнасць у зменах у рашэнне Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў ад 28 снежня 2017 г. №37-2 была выклікана атрыманнем дадатковых даходных крыніц. Сродкі, што былі атрыманы зверх зацверджаных у першачарговым бюджэце - а гэта 1 435 тыс. рублёў - папоўняць рэзервовы фонд, у тым ліку заробку работнікаў бюджэтнай сферы, а таксама будуць накіраваны аддзелу па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама на капітальны рамонт Туголіцкай СШ і УКП ´Жылкамгас´ на цякучыя і капітальныя рамонты жыллёвага фонду.

Дэпутаты зацвердзілі стаўку арэнднай платы за выкарыстанне паверхнасных водных аб´ектаў у мэтах рыбаводства - з 1 студзеня 2019 года яна складзе 3 базавыя велічыні за 1 га. А таксама вызначылі парадак і ўмовы продажу незапатрабаваных жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Бабруйскага раёна (Указ №237 ´Аб абыходжанні з дзяржаўным жыллёвым фондам´). Апошнія змогуць набыць грамадзяне, якія састаяць на ўліку ў райвыканкаме на паляпшэнне жыллёвых умоў, у парадку чаргі. Падчас іх адсутнасці дапускаецца продаж дадзенага жылля на аўкцыёне. Пачатковая цана будзе вызначацца сыходзячы з рыначнай, але не ніжэй ацэначнага кошту, паніжанай на 15%. Пры правядзенні паўторных аўкцыёнаў можа прымяняцца паніжальны крок у 5%. Аплаціць набытае дзяржаўнае жыллё, у тым ліку на аўкцыёне, можна будзе ў растэрміноўку да трох год.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by