Свая хата гасцямі багата.

18 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага адбыўся экскурс у мінулае ´Свая хата гасцямі багата´. Гасцямі кутка ´Сялянская хата´, які створаны пры бібліятэцы, сталі вучні 5 ´А´ класа ДУА ´СШ № 9 г. Бабруйска´. Дзеці даведаліся, што ў старажытныя часы асобая ўвага надавалася выбару месца для пабудовы сялянскай хаты. Кожная хата стварала асобы мікраклімат, настрой душы і сведчыла не толькі аб матэрыяльным, але і духоўным ладу жыцця чалавека. Шмат цікавага дзеці пазналі аб рэчах хатняга ўжытку і старажытных прыладах працы. Кожны жадаючы змог патаўчы паветра ў маслабойцы, папрасці кудзелю пры дапамозе самапрадкі, намалоць мукі драўлянымі жорнамі. З вялікім захапленнем хлапчукі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсе ´Хто у хаце гаспадар?´, дзе ім патрэбна было прымерыць сапраўдныя лазовыя лапці і пакачаць качолкамі ільняныя ручнікі. Духмяным караваем пачаставалі маладыя гаспадары ўсіх прысутных гасцей. Добрыя ўражанні і вяселы настрой панеслі дзеці з бібліятэкі.

Свая хата гасцямі багата. Свая хата гасцямі багата. Свая хата гасцямі багата. Свая хата гасцямі багата. Свая хата гасцямі багата. Свая хата гасцямі багата.

иcтoчник: bobruisk-library.by