Сёння на Бабруйшчыне вызначыліся з найлепшымі аратымі сельгасарганізацый. Сёння на Бабруйшчыне вызначыліся з найлепшымі аратымі сельгасарганізацый.

Па выніках раённага конкурсу прафесійнага майстэрства механізатараў ´Араты-2018´ у катэгорыі ´Агрэгаты ў складзе энерганасычаных трактараў звыш 250 к.с.´ 1-е месца падзялілі механізатары Андрэй Арэх з СВК ´Гігант´ і Мікалай Юшкевіч з філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´, 3-га ўдастоены механізатар ААТ ´Неўскі-Агра´ Аляксандр Кушавараў. 2-е месца засталося без уладальніка.

У катэгорыі ´Агрэгаты ў складзе трактараў ´Беларус-1221´ да 150 к.с.´ найбольшага майстэрства ў пракладанні барознаў дасягнуў Міхаіл Чарноў з ´Гіганта´. 2-е месца прысуджана Івану Канавалаву з ААТ ´Міхалёўская Ніва´, 3-е - механізатару ´Харчавіка-Агра´ Паўлу Юшкевічу.

Сёння на Бабруйшчыне вызначыліся з найлепшымі аратымі сельгасарганізацый. Сёння на Бабруйшчыне вызначыліся з найлепшымі аратымі сельгасарганізацый. Сёння на Бабруйшчыне вызначыліся з найлепшымі аратымі сельгасарганізацый. Сёння на Бабруйшчыне вызначыліся з найлепшымі аратымі сельгасарганізацый. Сёння на Бабруйшчыне вызначыліся з найлепшымі аратымі сельгасарганізацый.

Мерапрыемства, удзел у якім прыняў і саветнік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыс Клешчукевіч, было арганізавана пры ўдзеле філіяла ´Харчавік-Агра´. У склад судзейскай калегіі, якую ўзначаліла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская, увашлі спецыялісты райсельгасхарчу і галоўныя спецыялісты сельгасарганізацый. Кожны з канкурсантаў атрымаў падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў АПК - прадуктовыя наборы бабруйскіх прадпрыемстваў-перапрацоўшчыкаў сельгаспрадукцыі: ААТ ´Харчавік-Агра´, ВУП ´Бабруйскмалако´, ААТ ´Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў´, а пераможцы яшчэ вымпелы і лісты ўдзячнасці ад райкама прафсаюза і райвыканкама.

Падрабязнасці - у бліжэйшым нумары ´раёнкі´.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.

иcтoчник: www.tribunapracy.by