Нарыхтоўвай бульбу ўвосень.

Верасень і кастрычнік - месяцы, калі гараджане, дый вяскоўцы таксама, ва ўсю моц рыхтуюцца да зімы, папаўняюць запасы бульбы, гародніны ды садавіны. Для сельгасвытворцаў жа гэта месяцы актыўнага продажу сабранага ўраджаю. Дзеля апошняга выкарыстоўваюць і такую традыцыйную форму таварна-грашовага ўзаемадзеяння з насельніцтвам, як сельскагаспадарчыя кірмашы.

Сёлетні сезон сельгаскірмашоў стартаваў у раёне 8 верасня. Удзел у ім прынялі чатыры гаспадаркі: філіялы ´Агракамбінат КХП´ ААТ ´Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў´, ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´, а таксама акцыянерныя таварыствы ´Аграмашсервіс´ і ´Неўскі-Агра´. Месцам правядзення стаў міні-рынак па вуліцы Гарэліка ў Бабруйску, дзе гараджане мелі магчымасць набыць бульбу, зерне, зернесумясь, насенне траў, яблыка па невысокай цане, а таксама камбікорм для жывёлы ў асартыменце.

Удзел у кірмашах выхаднога дня на тэрыторыі Бабруйска, як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, мясцовыя сельгасарганізацыі прымаюць штотыдня. Запланаваны і кірмашы для вясковага насельніцтва. У прыватнасці, 6 кастрычніка набыць свежую прадукцыю ад сельгаспрадпрыемстваў Бабруйшчыны змогуць наведвальнікі раённага фестывалю ´Глушанскі хутарок´ у пас. Глуша.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by