Кніжны востраў у лабірынце ведаў

Для знаёмства, вывучэння і папулярызацыі кніжнай спадчыны Беларусі сярод юных чытачоў, у гарадской бібліятэцы № 8 ім. Е. Полацкай зноў распачаў сваю работу культурна-асветніцкі праект ´Кніжкіна гісторыя´.

Для вучняў 3 ´А´ класа ДУА ´СШ № 18 г. Бабруйска´ адбыўся першы занятак на беларускай мове пад назвай ´ Кніжны востраў у лабірынце ведаў´ . Дзеці зрабілі вандроўку ў мінулае бібліятэк, пазнаёміліся са знакамітымі бібліятэкамі Старажытнага Усходу, Антычнасці, Сярэднявечча, бібліятэкай Полацкага княства, а таксама самай галоўнай бібліятэкай нашай краіны - Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

У другой частцы мерапрыемства бібліятэкары прапанавалі рабятам творчыя заданні і гульні. Дзеці разгадалі віктарыну ´Назаві па-беларуску´, знайшлі дарогу ў лабірынце ´Шлях чытачоў да бібліятэкі´, пагулялі ў гульню ´Бібліятэкар і чытач´. Напрыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі ´Памяткі юнага чытача´.

иcтoчник: bobruisk-library.by